11 гадоў таму, 2 красавіка 2005 г., адышоў у вечнасць Папа Ян Павел ІІ. Сёлета гэтая гадавіна прыпадае, як і дзень смерці Папы, у вігілію нядзелі Божай Міласэрнасці.
31 сакавіка Папа Францішак сустрэўся з цяжка хворым Ігнацыа Фучы і яго бацькамі. Васьмігадовы хлопчык стаў першым у Італіі пацыентам-дзіцём, якому быў перасаджаны касцявы мозг яго маці.
1 чыт. Дз 4, 13-21; Пс 118 (117), 1 і 14-15. 16-18. 19-21.Ев. Мк 16, 9-15.
А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.
Першая нядзеля пасля Вялікадня называецца нядзеляй Божай Міласэрнасці. Устанавіў гэтае свята сам Езус, калі аб’явіўся св. Фаўстыне Кавальскай. Свята Божай Міласэрнасці прыпадае на актаву Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Вялікадня.
У Вялікую cуботу дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі правяло акцыю па збору прадуктаў для патрабуючых.
Вышэйшая рада па справах ісламу, якая працуе пры Міністэрстве па падтрымцы рэлігій (WAQF) Егіпта, прадставіць на працягу месяца даведнік на тэму «аховы цэркваў у ісламе».
31 сакавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі ксяндза-юбіляра Ігара Лашука. Памаліцца і павіншаваць святара прыйшлі яго парафіяне, сябры, родныя і знаёмыя.
Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле Папы Францішка «Misericordiae Vultus», якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек знаходзіцца ў Рыме, дзе прымае ўдзел у Еўрапейскім апостальскім кангрэсе Божай Міласэрнасці. Форум, які пачаўся 31 сакавіка, працягнецца да 4 красавіка.