Руская Праваслаўная Царква і Евангельская асацыяцыя Білі Грэма (ЗША) правядуць 28-30 кастрычніка ў Маскве Сусветны саміт хрысціянскіх лідараў у падтрымку пераследуемых хрысціян.
«Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень»
Чацвер у актаве Вялікадня
1 чыт. Дз 3, 11-26; Пс 8, 2а і 5. 6-7. 8-9.Ев. Лк 24, 35-48.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 30 сакавіка Папа Францішак, завяршаючы цыкл катэхез аб міласэрнасці ў Старым Запавеце, патлумачыў значэнне псальма 51, вядомага пад назвай «Miserere» (Змілуйся).
Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Грэцкай Праваслаўнай Царквы і Армянскай Апостальскай Царквы паведамілі, што рэстаўратары цалкам адкрыюць доступ да Святога Гробу ў святыні Гробу Пана ў Ерузалеме ў 2017 годзе.
У роліку прадстаўлены фота і відэаматэрыялы ўдзелу беларускіх святароў у Х чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў горадзе Міхайлаўцы (Славакія).
Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную асамблею ў Ватыкане. Яна пройдзе 4-8 красавіка ў Доме св. Марты пад старшынствам кардынала Герхарда Людвіга Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Менавіта кіраўнік гэтай дыкастэрыі звычайна ўзначальвае Камісію.
30 сакавіка 1969 г. адышоў у вечнасць кс. Мечыслаў Малыніч-Малецкі, які выконваў пастырскае служэнне ў Магілёўскім рэгіёне ў савецкі час. Пасля 1954 года ў цяжкіх умовах савецкага панавання ксёндз Малыніч здолеў аднавіць рэлігійнае жыццё католікаў на ўсходніх прасторах Беларусі.
31 сакавіка ў Рыме пачнецца Еўрапейскі апостальскі кангрэс Божай Міласэрнасці. Форум працягнецца да 4 красавіка. У ім прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Пантыфік будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ.
Незвычайны аўтобус Міласэрнасці адправіўся ў гэтыя дні на вуліцы Сеула. Кіруе ім кс. Вінчэнцо Бардо, італьянскі місіянер, адказны за сталовыя і начлегі для бяздомных у сталіцы Карэі. Кожны дзень такія цэнтры наведвае каля паўтысячы беспрытульных.