Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў літургію Пасхальнай вігіліі ў Лідзе
27.03.2016 02:43

Нягледзячы на смутак, які нясе з сабою Вялікая субота, вернікі Лідчыны радасна спяшаліся ў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Хоць асвячэнне велікодных страваў адбывалася штогадзіну, лідская Фара не магла змясціць шматлікіх вернікаў, якія прыходзілі цэлымі сем'ямі, каб памаліцца і асвяціць стравы на велікодны стол.

 
«Дададзім часцінку Любові»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі асвяцілі велікодныя стравы (+фота)
27.03.2016 02:00

26 сакавіка, у Вялікую суботу, у Мінску і навакольных парафіях Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі сустрэліся з вернікамі, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Іерархі і вернікі распавялі, што значыць для іх Вялікая субота.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў літургію Пасхальнай вігіліі ў гродзенскай катэдры
27.03.2016 00:32

26 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў урачыстую літургію Пасхальнай вігіліі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 
«Акуніся ў бляск Таго, хто перамог цемру»: літургія Пасхальнай вігіліі адбылася ў катэдры Пінска
27.03.2016 00:05

«Брат і сястра, акуніся ў таямніцу гэтай ночы ці, лепш сказаць, у бляск святла Таго, хто перамог цемру. Зразумей, як моцна Касцёл патрабуе твайго свядомага стаўлення да факту, што ты ахрышчаны. Нават не толькі Касцёл, а ўвесь свет. Усе патрабуюць дабра», – з гэтымі словамі звярнуўся біскуп Антоні Дзям’янка ў Пасхальную вігілію ў катэдральным касцёле Пінска.

 
Велікодная радасць сустрэчы з уваскрослым Хрыстом
27.03.2016 00:05

Асвячэнне велікодных страваў, удзел у пасхальных набажэнствах, супольны пасілак у коле сям’і, сустрэчы з таямніцай, ад вякоў прадказанай і заўсёды новай, — гэта толькі некаторыя элементы святкавання найвялікшай хрысціянскай урачыстасці Уваскрасення Пана. Належным чынам перажыты Вялікдзень уплывае на ўсё жыццё хрысціяніна і ператварае яго ў пастаяннае радаснае праслаўленне Бога.

 
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
27.03.2016 00:00

 
Відэавіншаванні каталіцкіх біскупаў: «Езус жыве! З Ім жыве і наша Беларусь!»
27.03.2016 00:00

На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.

 
Гамілія біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Вялікую суботу 2016 г.
26.03.2016 22:50

“Узгляньце: вялікая цішыня спавіла зямлю. На зямлі вялікая цішыня і пустка. Вялікая цішыня, таму што наш Валадар спачыў у смерці…” Такімі словамі пачынаецца старажытная гамілія невядомага аўтара, якую святары чытаюць сёння ў гадзіну чытанняў у малітве Літургіі гадзінаў.

 
Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці катэхуменам з розных краін
26.03.2016 18:57

26 сакавіка падчас Пасхальнай вігіліі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра, Пантыфік удзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці дарослым асобам.

 
Папскі элемазінарый правёў «дабрачынны» Крыжовы шлях
26.03.2016 18:50

Увечары 25 сакавіка Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі адначасова з Крыжовым шляхам, які праходзіў з удзелам Папы Францішка ў рымскім Калізеі, правёў незвычайны Крыжовы шлях: разам з валанцёрамі іерарх адправіўся на вуліцы Рыма, каб наведаць бяздомных.

 
<< Першая < Папярэдняя 471 472 473 474 475 476 477 478 479 480 Наступная > Апошняя >>

Старонка 476 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.