Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Urbi et Orbi»: Толькі бясконцая міласэрнасць можа даць нам збаўленне
27.03.2016 18:35

«Езус Хрыстус, уцелаўленне Божай міласэрнасці, з любові памёр на крыжы і з любові ўваскрос. Таму сёння мы ўсклікаем: Езус ёсць Панам». Такімі словамі Папа Францішак пачаў традыцыйны пасхальны зварот перад благаслаўленнем «Urbi et Orbi», атрымаць якое на плошчы св. Пятра сабраліся 27 сакавіка сотні тысяч вернікаў.

 
«Уваскрасенне дае матыў для жыцця і надзеі»: раніца нядзелі Уваскрасення Пана ў Лідзе
27.03.2016 18:02

А шостай гадзіне раніцы перазвон званоў лідскага фарнага касцёла абвясціў на ўсе ваколіцы радасную навіну аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. Вялікая колькасць вернікаў, не зважаючы на ранні час, прыняла ўдзел у працэсіі і рэзурэкцыйнай святой Імшы.

 
Бельгія: у Велікодны панядзелак у Бруселі пройдзе экуменічная цырымонія пахавання
27.03.2016 10:38

Хрысціянскія цэрквы ў Бельгіі ў малітве на Велікодны панядзелак, 28 сакавіка, хочуць ушанаваць памяць ахвяр нядаўніх тэрарыстычных актаў. Паніхіда, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мэхэлен і арцыбіскуп Бруселя Ёзэф Дэ Кэсэль, пачнецца ў каталіцкай катэдры сталіцы Святых Міхала і Гудула вечарам у 18.00.

 
«Раздзяленне радасці трыумфу і перамогі Бога»: велікодная раніца ў мінскай архікатэдры
27.03.2016 10:26

Раніцай 27 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ва ўрачыстай працэсіі каля архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, каб абвясціць, што Хрыстус уваскрос, прынялі ўдзел вернікі Мінска. Пасля працэсіі адбылася рэзурэкцыйная Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы рэзурэкцыі
27.03.2016 09:06

Мінскі архікатэдральны касцёл, 27 сакавіка 2016 г.

Дазволім Хрысту ўваскрасаць у нас

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у велікодную раніцу: «Дзякуючы ўваскрасенню Хрыста смерць становіцца брамамі да жыцця»
27.03.2016 09:04

У велікодную раніцу радаснае «Аллелюя» ў чарговы раз загучала на вуліцах горада Гродна. 27 сакавіка з самага ранку вернікі выйшлі на вуліцы свайго горада, каб засведчыць сваю веру і абвясціць усяму свету, што «Хрыстус уваскрос — сапраўды ўваскрос».

 
Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры: «Хрыстус уваскрос — няма больш падбадзёрваючых слоў, чым гэтыя»
27.03.2016 03:59

Пасхальная вігілія 26 сакавіка сабрала ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мноства вернікаў горада. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
27 сакавіка — Велікодная нядзеля, урачыстасць Уваскрасення Пана
27.03.2016 03:00

Велікодная нядзеля, урачыстасць Уваскрасення Пана

1 чыт. Дз 10, 34а. 37-43; Пс 118 (117), 1-2. 16-17. 22-23.
2 чыт. Клс 3, 1-4 альбо 1 Кар 5, 6b-8.
Ев. Ян 20, 1-9 альбо Мц 28, 1-10 альбо вечаровая Імша Лк 24, 13-35.

 
Велікодная нядзеля, урачыстасць Уваскрасення Пана
27.03.2016 03:00

Велікодная нядзеля, урачыстасць Уваскрасення Пана

Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянаў. Як кажа святы Павел: «калі Хрыстус не ўваскрос, то дарэмная наша вера». Вельмі важна, каб вернік удзельнічаў у Пасхальным Трыдууме і рэзурэкцыйнай святой Імшы (з лац.resurrectione — уваскрасенне). Кожны католік павінен прынамсі раз у год у велікодны час паспавядацца і прыняць святую Камунію.

 

 

 
Ян 20, 1-9
27.03.2016 03:00

«Трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых»

 
<< Першая < Папярэдняя 471 472 473 474 475 476 477 478 479 480 Наступная > Апошняя >>

Старонка 475 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.