На думку кіраўніка Евангельска-Лютэранскай Царквы Латвіі архіепіскапа Яніса Ванагса, тэрарыстычныя атакі ў Еўропе могуць прывесці да таго, што Латвія праз паўстагоддзя стане мусульманскай дзяржавай.
25 сакавіка, у Вялікую пятніцу, літургію Мукі Пана ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Папа Францішак прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродне 24-26 мая ў межах падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі.
Вестка аб уваскрасенні Езуса Хрыста распаўсюджваецца па сённяшні дзень. Кожная нядзельная святая Імша – гэта абвяшчэнне сённяшняй радаснай весткі пра ўваскрасенне нашага Пана.
Вялікую пятніцу, 25 сакавіка, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава вернікі пачалі перажываць з інсцэніраванага Крыжовага шляху, які падрыхтавала моладзь парафіі пры падтрымцы с. Веры MSW і які ўзначаліў біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
«Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека», – адзначае Прэзідэнт.
Вялікая субота
Пасхальная Вігілія
1 чыт. Быц 1, 1 – 2, 2 альбо (карац.) Быц 1, 1. 26-31а;Пс 104 (103), 1-2а. 5-6. 10 і 12. 13-14. 24 і 35с альбо Пс 33 (32), 4-5. 6-7. 12-13. 20 і 22.2 чыт. Быц 22, 1-18 альбо (карац.) Быц 22, 1-2. 9а. 10-13. 15-18; Пс 16 (15), 5 і 8. 9-10. 11.3 чыт. Зых 14, 15 – 15, 1а; Пс Зых 15, 1b-2. 3-4. 5-6. 17-18.4 чыт. Іс 54, 5-14; Пс 30 (29), 2 і 4. 5-6. 11 і 12а і 13b.5 чыт. Іс 55, 1-11; Пс Іс 12, 2-3. 4bcd. 5-6.6 чыт. Бар 3, 9-15. 32 – 4, 4; Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.7 чыт. Эзх 36, 16-17а. 18-28; Пс 42 (41), 3. 5bcd; 43 (42), 3. 4альбо (калі цэлебруецца хрост): Іс 12, 2-3. 4bcd. 5-6 альбо Пс 51 (50), 12-13. 14-15. 18-19.8 чыт. Рым 6, 3-11; Пс 118 (117), 1-2. 16-17. 22-23. Лк 24, 1-12.
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.
«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?»
«Цярпенні і смерць Езуса на Галгоце дапамагаюць нам лепей зразумець сапраўдны сэнс Вялікага посту», — заўважыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас літургіі Мукі Пана ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вялікую пятніцу, 25 сакавіка.