На дыяцэзіяльны этап СДМ-2016, а таксама на ўрачыстасці і набажэнствы з Папам Францішкам у Кракаве ў Польшчу прыбудзе 450 вайскоўцаў з-за мяжы.
Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі з 4 па 14 снежня 2015 года правёў апытанне грамадскага меркавання «Омнібус». Найбольшым даверам сярод украінцаў карыстаецца Царква і валанцёры, а найменшым — апазіцыя, Урад Украіны, Вярхоўная Рада і расійскія СМІ (гэтым установам давярае менш за 10 % украінцаў).
19 студзеня кусташы санктуарыяў Беларусі сустрэліся ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях. Aгульнабеларуская сустрэча адбылася ў рамках святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
Таксама ў гэтым годзе сястра Берэніка Тухіл, якая падчас Другой сусветнай вайны патрапіла ў японскі палон, адзначае 100-ты год нараджэння.
Штогадовая колькасць перарывання цяжарнасцяў у Злучаных Штатах знізілася да мільёна (у 1989 годзе ў краіне было здзейснена 1,6 млн. абортаў).
20 студзеня ў Давасе пачынаецца Сусветны эканамічны форум. Акрамя палітыкаў і бізнесменаў, у ім прымуць удзел прадстаўнікі рэлігій.
«Калі казаць аб тым, ці патрэбна нам малітва аб еднасці хрысціян, напэўна, у ХХІ стагоддзі вельмі актуальна гаварыць пра неабходнасць маліцца разам», — сказаў у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня, пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.
«У шабат належыць душу ўратаваць, ці загубіць»
1 чыт. 1 Сам 17, 32-33. 37. 40-51; Пс 144 (143), 1. 2. 9-10.Ев. Мк 3, 1-6.
Альбо:Успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка.
1 чыт. (т. VI) 1 П 5, 1-4; Пс 40 (39), 2 і 4ab. 7-8a. 8b-9. 10.Ев. Ян 21, 15-17.
Альбо: Успамін св. Себасцьяна, мучаніка.
1 чыт. (т. VI) 1 П 3, 14-17; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.Ев. Мц 10, 28-33.