Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня ў Ватыкане.
1 чыт. 1 Сам 8, 4-7. 10-22a; Пс 89 (88), 16-17. 18-19.Ев. Мк 2, 1-12.
«Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі»
14 студзеня ў Інстытуце тэалогіі БДУ прайшоў калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла». У ім прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Мы працягваем гаворку аб арганізацыі парафіяльнага жыцця і аб правах і абавязках пробашча — як уласнага пастыра парафіі, прызначанага біскупам.
Спрабуйма ж даверыцца Богу, а ўзорам гэтага даверу няхай будуць для кожнага з нас Марыя, Маці Езуса, і тыя паслухмяныя людзі, імён якіх не ведаем, якія выканалі даручаную Ім справу.
10 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча членаў малітоўнага руху за святароў «Маргарытка» ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу ў чарговы раз арганізаваў кс. Валерый Быкоўскі, апякун «Маргарытак» Гродзенскай дыяцэзіі.
Вера перамагае заўсёды, таму што ператварае паразу ў перамогу, адзначыў Папа Францішак 14 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Святы Айцец пачаў гамілію са спасылкі на літургічнае чытанне з Першай кнігі Самуэля, якое распавядае пра «вельмі вялікую паразу» Выбранага народа ад філістымлян, у выніку якога ізраільцяне згубілі ўсё, «нават годнасць».
Давяраць «міласэрнаму, літасціваму, доўгацярпліваму, шматміласціваму і праўдзіваму» Богу заклікаў Святы Айцец 13 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа Францішак пачаў цыкл катэхез на тэму міласэрнасці з біблійнага пункту гледжання, пачынаючы з Кнігі Зыходу.
Выключныя Брамы Міласэрнасці адчыніліся ў грузінскім горадзе Руставі. Яны стаяць на месцы, дзе толькі павінен быў быць пабудаваны касцёл.