У італьянскіх кнігарнях у хуткім часе з'явіцца новая кніга Папы Францішка «Любоў была раней, чым стварэнне свету». На яе старонках Святы Айцец адказвае на лісты дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усіх кантынентаў.
«Сёння мы, хай і не дасягнуўшы яшчэ паўнаты адзінства, маем нашмат больш агульнага, чым таго, што нас раздзяляе», — адзначыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.
Гісторыі вяселля ў Кане Галілейскай прысвяціў Папа Францішак 17 студзеня ў Ватыкане свае разважанні перад малітвай «Анёл Панскі».
«Прыкметай надзеі на Бога» назваў прысутнасць мігрантаў у сучасных грамадствах Святы Айцец Францішак.
16 студзеня музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні.
Да малітвы за ахвяр выбухаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо заклікаў Папа Францішак 17 студзеня пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра.
1 чыт. 1 Сам 15, 16-23; Пс 50 (49), 8-9. 16bc-17. 21 і 23.Ев. Мк 2, 18-22.
«Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць»
17 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кс. Клеменс Вэрт з Віцебска прынялі ўдзел ва ўрачыстасці інгрэсу новага біскупа Лінца Манфрэда Шроера, якая адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў г. Лiнц у Аўстрыi.
Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах.