Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пасол Беларусі Сяргей Алейнік здзейсніў працоўную паездку ў Ватыкан
15.01.2016 19:55

10-13 студзеня адбылася працоўная паездка ў Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.

 
Моладзевая місія «Чыстае сэрца» падсумавала вынікі працы ў 2015 годзе
15.01.2016 17:06

Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» ў 2015 г. споўнілася чатыры гады, і адважных удзельнікаў місіі, якая пашырае ўсмешкі і радасць на тварах дзяцей, з кожным годам робіцца ўсё больш.

 
Калядная сустрэча педагогаў прайшла ў Лідзе
15.01.2016 16:06

9 студзеня ў касцёле парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда-Індустрыяльны) адбылася чарговая аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў, як працуючых, так i тых, хто знаходзiцца на заслужаным адпачынку. Ініцыятарам сустрэчы быў пробашч парафіі кс. Андрэй Агель.

 
Агрэсія супраць хрысціян у свеце дасягнула максімуму за 20 гадоў
15.01.2016 14:19

З-за пачварнай камуністычнай палітыкі Паўночнай Карэі і злачынстваў ісламскіх экстрэмістаў 2015 год стаў найгоршым для хрысціян у сучаснай гісторыі, сведчаць сабраныя дадзеныя.

 
Семінарыйны гурт «Ave» завітаў з калядным канцэртам у Прафесійна-тэхнічны ліцэй Навагрудка
15.01.2016 13:07

Музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пакліканы дапамагаць людзям у праслаўленні Бога. 14 студзеня ўдзельнікі семінарыйнага гурта наведалі Прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб дзяліцца сваімі талентамі, якія ім даў Бог.

 
ЗША: біскупы падтрымліваюць законных сясцёр у барацьбе супраць абортаў
15.01.2016 13:07

Епіскапат ЗША скіраваў у Вярхоўны суд прашэнне ў падтрымку законных сясцёр, якія ўдзельнічаюць у судовым працэсе з адміністрацыяй Барака Абамы за свабоду веравызнання.

 
Масквічка ахвяравала буйную суму на выданне ў Беларусі кнігі маці 18 дзяцей
15.01.2016 12:59

Ужо сабраны грошы на пераклад кнігі маці 18 дзяцей з Іспаніі, пачаты збор ахвяраванняў на друк тыража. Буйную суму — большую за сабраныя сродкі ўсёй гомельскай парафіі — на гэтую справу ахвяравала масквічка Алена.

 
Колькасць католікаў у Аўстрыі памяншаецца
15.01.2016 11:48

У канцы мінулага года ў Аўстрыі налічвалася больш за 5 млн. 210 тыс. католікаў на 8,5 млн. жыхароў з усёй краіны, што прыкладна на 1 працэнт менш у параўнанні з 2014 годам, калі іх было 5 млн. 270 тыс.

 
На святкаванне Юбілею Міласэрнасці Святы Айцец запрасіў моладзь у Ватыкан
15.01.2016 11:07

Папа Францішак запрасіў моладзь прыбыць у Ватыкан 23-25 красавіка 2016 г. на святкаванне Юбілею Міласэрнасці. Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім заўважыў, што сустрэча можа стаць цудоўнай нагодай для таго, каб адкрыць прыгажосць жыцця. Папа выказаў жаданне перажыць з моладдзю некалькі дзён малітвы і святкавання.

 
Святы Пасад адрэагаваў на акты прафанацыі ў Францыі
15.01.2016 10:53

«Касцёл у свеце з’яўляецца знакам супраціву. Чым больш ён абвяшчае Хрыста, тым больш яго не ўспрымаюць», — такая думка гучыць у пасланні прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынала Рабэра Сара.

 
<< Першая < Папярэдняя 571 572 573 574 575 576 577 578 579 580 Наступная > Апошняя >>

Старонка 577 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.