У сувязі са святкаваннем 800-годдзя дамiнiканскага Ордэну адбылася пiлiгрымка вернікаў магілёўскай парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі i бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вiцебск. Пілігрымка праходзіла пад кiраўнiцтвам а. Рамана Шульца OP i сястры Аўгустыны OP.
Сатанінская суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Dirty Dark, а таксама яе дублёр, была прызнана суполкай, «што змяшчае супрацьпраўны кантэнт», гаворыцца на сайце Праваслаўнага праваабарончага аналітычнага цэнтра.
12 лістапада дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыняла ўдзел ва ўрачыстай літургіі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ў свята св. Язафата, біскупа і мучаніка. Літургію ўзначаліў пры алтары, дзе змешчаны рэліквіі святога, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.
Хрысціянскае мастацтва было сімвалічным першапачаткова. У жорсткія часы ганенняў маўклівасць сімвала рабіла мастацтва таемным скарбам. Нярэдка першыя хрысціяне даведваліся адзін пра аднаго па таемных знаках. Таямніца сімвала з'яўляецца адначасова змаўчаннем і раскрыццём яго глыбокага сэнсу, нябачнага для недасведчаных, які адкрываецца толькі верным.
11 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася пастырская сустрэча біскупа Віцебскага Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі.
7 лістапада вернікі з Палачанаў, Беразінскага і Маладзечна пад кіраўніцтвам кс. Сяргея Бараўнёва здзейснілі пілігрымку па Нальшанскім краі ў інтэнцыі памерлых вернікаў.
Невялікія запасы гуманітарных сродкаў не дазваляюць нам задаволіць вялікія патрэбы нашых верных – кажа арцыбіскуп Дэніс Антоні Чагда. Сіра-каталіцкі ардынарый Алепа падчас сустрэчы з Асацыяцыяй Дапамогі Касцёлу ў патрэбе звярнуў увагу на драматычную сітуацыю супольнасці верных, дзе ён выконвае абавязкі душпастыра.
«Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца»