Падчас візіту ў Фларэнцыю 10 лістапада Папа паабедае ў мясцовай каталіцкай сталоўцы, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Кампанію Пантыфіку складуць каля 60 бедных людзей, якія штодзённа атрымліваюць тут гарачую ежу, маральную і духоўную падтрымку.
Разважаючы аб сучасных сем’ях, не варта настальгіраваць аб мінулым. Наша праблема заключаецца ў тым, што мы хочам уліць новае віно ў старыя мяхі. Вядомае словазлучэнне «крызіс сем’яў» навявае пачуцці расчаравання і безвыходнасці. Так, нялёгка даводзіцца сучасным сем’ям, наша эпоха ставіць перад намі новыя выклікі, але мы можам сканцэнтравацца на вечных сямейных каштоўнасцях.
Пачынаючы ад урачыстасці Усіх Святых, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі на працягу актавы ўрачыстасці Усіх Святых наведаў розныя парафіі і разам з вернікамі памаліўся за спачылых.
Дэпутаты адхілілі папраўку да Працоўнага кодэксу, якая ўводзіла гендарную ідэалогію ў заканадаўства Украіны.
Айцец дамініканін Павел Казацкі з Польшчы скокнуў з парашутам з вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй. Свой учынак ён прысвяціў 800-годдзю дамініканскага oрдэна.
7 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў», у якой у рознай меры былі задзейнічаны ўсе семінарысты.
Вернасць Божаму слову ў жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі стала тэмай чарговай сустрэчы Таварыства Святой Сям’і з Назарэту, якая адбылася ў Навагрудку з 6 па 8 лістапада. Духоўным апекуном дзён засяроджання быў кс. Віталій Сідорка, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско.
7 лістапада адбылося адкрыццё новага навучальнага года на «Міждыяцэзіяльных курсах сямейнага жыцця» ў Гродне.
Плануецца, што ў красавіку 2016 года загучыць «Радыё Марыя — Беларусь».