Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
12 лістапада — XXXII Звычайны тыдзень
12.11.2015 03:00

 
У Дзень Незалежнасці Польшчы было зладжана шмат малітваў і Імшаў за краіну і народ
11.11.2015 19:08

11 лістапада суседні Беларусі польскі народ адзначае вельмі важнае і велічнае свята — Дзень Незалежнасці, якую здабыў у 1918 годзе і аддана беражэ. Каталіцкі Касцёл у Польшчы таксама заўсёды ў гэты дзень разам са сваім народам. Таму ў Дзень Волі адбываюцца шматлікія малітоўныя набажэнствы і святыя Імшы.

 
Папа Францішак: «Неабходна вярнуць сямейнае прабыванне за супольным сталом»
11.11.2015 15:33

На агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 лістапада Папа адзначыў важнасць сумеснага правядзення часу ў сямейным асяроддзі. Яго сапраўднай «іконай», па словах Святога Айца, з’яўляецца сям’я, сабраная вакол нядзельнага стала.

 
Законніца перамагла ў кулінарным рэаліці-шоў на амерыканскім ТБ
11.11.2015 14:03

У Злучаных Штатах каталіцкая законніца перамагла ў тэлевізійным кулінарным шоў. Прыз у 10 тысяч долараў 30-гадовая сястра Аліцыя Торэс ахвяруе на кухню для бедных.

 
Дзень духоўнага аднаўлення для салезіян Беларусі прайшоў у Бараўлянах
11.11.2015 12:24

9 лістапада ў Бараўлянах прайшоў чарговы квартальны дзень духоўнага аднаўлення для салезіян. У сустрэчы ўдзельнічалі 16 салезіян з усёй Беларусі. Час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Рэлігійная апантанасць, або як не стаць фанатыкам?
11.11.2015 12:01

Ці даводзілася вам сустракаць у святыні людзей, якія вельмі агрэсіўна і з вялікім імпэтам «павучалі» іншых, як патрэбна сябе там паводзіць, дзе стаяць, як сядзець, калі «капялюш здымаць»? Часам здараецца так, што «вера» для чалавека набывае самыя вялікія маштабы і ператвараецца ў фанатызм.

 
Святары Гродзенскай дыяцэзіі абмеркавалі дзейнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі
11.11.2015 11:28

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і рэктарат Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паведамляюць, што 10 лістапада ў будынку семінарыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча са святарамі — выкладчыкамі семінарыі, прэлатамі і дэканамі, якія прадстаўляюць погляды святароў адпаведных дэканатаў.

 
Пантыфік заклікаў браць прыклад гуманізму ад Хрыста
11.11.2015 09:52

10 лістапада на стадыёне «Artemio Franchi» ў Таскане  Папа Францішак ўзначаліў святую Імшу. У гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на евангельскае пытанне, з якім Езус звярнуўся да вучняў: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» Паводле слоў Пантыфіка, гэта цікавіла Езуса для таго, каб мець магчымасць камунікаваць з народам.

 
Калумбія: Касцёл выступае супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі
11.11.2015 09:25

«Гэта не праява сучаснасці, але самазнішчэнне» – так калумбійскія біскупы пракаментавалі рашэнне мясцовага суда, які дазволіў гомасексуальным парам усынаўляць дзяцей. Мясцовыя біскупы лічаць, што такое рашэнне парушае асноўныя правы дзяцей, а ставіць вышэй за іх правы гомасексуалістаў.

 
Успамін св. Марціна Турскага, біскупа
11.11.2015 03:00
  Успамін св. Марціна Турскага, біскупа
 
<< Першая < Папярэдняя 661 662 663 664 665 666 667 668 669 670 Наступная > Апошняя >>

Старонка 664 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.