«Дарагая моладзь каталіцкіх парафій і моладзевых супольнасцяў Беларусі! Жадаем запрасіць вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветным дні моладзі, які адбудзецца 20-31 ліпеня ў г. Кракаў (Польшча)», — піша біскуп.
Біскупы і святары змагаюцца са спакусай «двайнога жыцця», Касцёл закліканы служыць, каб не ператварыцца ў «дзялка». Гэта думкі, якія прагучалі ў гаміліі Папы Францішка 6 лістапада падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане.
Папа Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам «Forbes», Пантыфік апынуўся на чацвёртым месцы.
Ва ўспамін усіх памерлых вернікаў айцы піяры са Шчучына (Гродзенская дыяцэзія) ушанавалі памяць спачылых братоў супольнасці.
1 лістапада пасля летніх канікул у культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога».
Бог кожнаму дае адпаведную колькасць дароў і чакае, калі мы іх творча выкарыстаем, чакае, калі нашыя дары прынясуць плён. Вось чаму так важна памнажаць нават самы просты і звычайны дар, які мы атрымалі ад Бога.
Амаль кожны сучасны чалавек скардзіцца на недахоп часу, увагі іншага чалавека, любові, супакою. Усё гэта таксама з’яўляецца нашай беднасцю. Але ці здольныя мы дзяліцца тым, чаго нам так не хапае?
9 лістапада адбудзецца аўдыенцыя Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Папы Францішка.
Невялікай, але вельмі важнай традыцыяй у Магілёўскім рэгіёне з’яўляецца супольная малітва за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў. Сёлета яе ўдзельнікі, як і ў мінулым годзе, сабраліся ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.
На некаторых купюрах новых грашовых знакаў Беларусі, якія паступяць у абарот пасля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года, змешчаны хрысціянскія сімвалы.