Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Афрыка: выкрадзены паўстанцамі святар-місіянер вяртаецца, каб працягнуць служэнне
27.10.2015 17:31

Год таму ён другі тыдзень знаходзіўся ў палоне. Сёння кс. Матэвуш Дзедзіц у дарозе да Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Ён вяртаецца ў дыяцэзію Боўар, дзе быў выкрадзены і дзе зноў збіраецца аднавіць служэнне. Тое месца, дзе ён знаходзіўся ў зняволенні разам з 25 афрыканцамі, як падзяліўся святар, за 44 дні прабывання стала яго парафіяй.

 
Прывітальнае слова біскупа Антонія Дзям’янкі на пачатак асвячэння касцёла св. Бэнэдыкта ў Пінску
27.10.2015 17:31

27 кастрычніка 2015 г.

 
1000-старонкавы малітоўнік «на ўсё жыццё» выдалі ў Пінску
27.10.2015 16:23

Да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прымеркавана выданне малітоўніка на беларускай мове пад назвай «Бог добры» – найбольшага па змесце і самага шматстаронкавага ў гісторыі Касцёла ў Беларусі. Памер малітоўніка – больш за 1000 старонак.

 
Сіра-каталіцкі святар, выкрадзены ісламістамі: «Я чакаў, калі яны прыйдуць і перарэжуць мне горла»
27.10.2015 12:23

Сіра-каталіцкі святар, які ўцёк з палону ісламістаў, ужо больш за тыдзень знаходзіцца на волі. Ён упэўнены, што вызвалены дзякуючы гуманітарнай дапамозе, якую шмат гадоў аказваў мусульманам.

 
10 самых яркіх падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень
27.10.2015 12:05

Моладзь Віцебскай дыяцэзіі на чуванні, 101-я гадавіна з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, завяршэнне Сіноду Біскупаў і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.

 
У Наваполацку ўшанавалі рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай
27.10.2015 11:57

26 кастрычніка, у 102-ю гадавіну смерці бл. Цэліны Бажэнцкай, вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку падчас святой Імшы ўшанавалі рэліквіі благаслаўлёнай.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Астраўца
27.10.2015 10:50

26 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Астраўца. Сустрэча прайшла ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

 
Пілігрымку па святынях Віцебшчыны атрымалі ў падарунак маладыя вернікі з Нарачы
27.10.2015 10:10

У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) стала традыцыяй для дзяцей і моладзі ў кастрычніку кожны дзень маліцца Ружанец перад вячэрняй святой Імшой. Просьбы да Бога праз Найсвяцейшую Панну Марыю яны звярталі і ў кастрычніку гэтага года.

 
«У Пінскай дыяцэзіі жыве каля трох мільёнаў чалавек — такая колькасць насельніцтва сёння ў Літве»: біскуп Пінскі да 90-годдзя дыяцэзіі
27.10.2015 06:37

90 гадоў спаўняецца сёлета з моманту стварэння Пінскай дыяцэзіі. Яе межы, змяніўшы за гэты час свае абрысы, сёння ўключаюць у сябе тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Пра тое, як змянялася дыяцэзія і чым яна жыве цяпер — у спецыяльным інтэрв’ю Сatholic.by з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам.

 
27 кастрычніка — XXX Звычайны тыдзень
27.10.2015 03:00

1 чыт. Рым 8, 18–25; Пс 126 (125), 1–2ab. 2cd–3. 4–5. 6.
Ев. Лк 13, 18–21.


 
<< Першая < Папярэдняя 681 682 683 684 685 686 687 688 689 690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 681 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.