Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане, пракаментаваў для Catholic.by працу ў моўных групах i выказаў сваё меркаванне па справаздачы з iх.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 21 кастрычніка Папа Францішак падкрэсліў, што вернасць абяцанням з’яўляецца «шэдэўрам чалавецтва» і рысай кожнай сапраўднай формы любові.
Бог не зважае і не патрабуе ад нас, каб мы былі спраўнымі і здольнымі да ўсяго, але толькі хоча, каб быў давер да Яго і Ягонага Сына, які прыйшоў нас паклікаць і прывесці да збаўлення.
Супраць свабоды дзеяння мясцовых епіскапатаў у пытанні разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, выказаўся кардынал Джордж Пэл.
«Каму дадзена шмат, і спагнана будзе шмат»
1 чыт. Рым 6, 12-18; Пс 124 (123), 1-3. 4-6. 7-8.Ев. Лк 12, 39-48.
101 год таму 21 кастрычніка нарадзіўся чалавек, які стаў для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, ды і для гісторыі нашай краіны, сімвалам адвагі, цярпення, трываласці і вялікай духоўнай моцы, якую не здолелі зламаць ні ваенныя ліхалецці, ні націскі ўладаў. Казімір Свёнтэк — найперш Чалавек і святар, сведка веры, сведка Жывога Бога, а з 21 ліпеня 2011 года сведка Божага Валадарства.
З нагоды Дня маці, які адзначаецца ў кастрычніку, у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 17 кастрычніка прайшоў канцэрт у гонар маці.
19 кастрычніка пачалася кананічная візітацыя Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. У яе межах біскуп Гродзенскі наведае ўсе касцёлы, капліцы, месцы малітвы, сустрэнецца з вернікамі і рознымі супольнасцямі, якія дзейнічаюць пры парафіях.
Святы Айцец у канцы лістапада наведае Кенію, Уганду і ЦАР, перадае агенцтва ЭФЭ.