Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору прайшла ў Шчучыне
19.10.2015 17:19

17 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) з нагоды пачатку новага навучальнага года адбылася сустрэча для бацькоў удзельнікаў Літургічнай службы алтара і моладзевага хору „Calasanz”.

 
На Мальце падрыхтоўка да шлюбу працягваецца два гады
19.10.2015 16:26

Два гады працягваецца падрыхтоўка да шлюбу ў парафіі Газо на Мальце. Пасля шлюбу сужэнцы могуць у бліжэйшыя пяць гадоў атрымліваць духоўную фармацыю.

 
Пачалася перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ сярод моладзі Гродна
19.10.2015 15:50

17 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылoся асвячэнне мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі – крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – і ўручэнне іх дэлегацыям моладзі парафій г. Гродна.

 
Моладзь Віцебскай дыяцэзіі на чуванні ў Полацку разважала пра Божую Міласэрнасць
19.10.2015 14:53

17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў полацкай парафіі. На сустрэчу прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і іншых месцаў.

 
Пантыфік кананізаваў бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса
19.10.2015 14:39

18 кастрычніка Папа Францішак кананізаваў Луі і Зэлі Мартэн, бацькоў адной з самых вядомых каталіцкіх святых Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама італьянскі святар Вінчэнца Гросі і іспанская законніца Марыя ад Беззаганага Зачацця.

 
Папа звярнуўся з прамовай з нагоды 50-годдзя ўстанаўлення Сінода Біскупаў
19.10.2015 14:23

Папа Францішак прыняў удзел у святкаванні 50-годдзя ўстанаўлення Сінода Біскупаў, якое прайшло 17 кастрычніка ў ватыканскай зале Паўла VI. У сваёй доўгай прамове Святы Айцец сканцэнтраваўся над значэннем «Сінода» як «супольнага шляху» Божага Народу.

 
Светач веры і мужнасці ў часы дыктатуры — кс. Ежы Папялушка
19.10.2015 13:23

19 кастрычніка Касцёл згадвае благаслаўлёнага мучаніка ксяндза Ежы Папялушку, які быў забіты камуністычнымі агентамі за тое, што вучыў людзей хрысціянскім паводзінам не толькі ў асабістым, але і ў грамадскім жыцці.

 
Кіраўнік ватыканскага ведамства: хрысціянская сям'я супрацьстаіць як ісламісцкім, так і гендарным экстрэмістам
19.10.2015 12:42

Біскупы павінны знайсці адказ на падвойную пагрозу радыкалаў-ісламістаў і радыкалаў знутры Заходняга свету, каб свет зразумеў прыгажосць хрысціянскай сям'і, сказаў кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі
19.10.2015 12:20

«Гадавіна паўстання дыяцэзіі з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб праспяваць гімн “Цябе, Божа, праслаўляем” – гімн падзякі і праслаўлення Бога за вялікія рэчы, якія нам учыніў за гэты час», – адзначае біскуп.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Зарачанцы
19.10.2015 12:02

18 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная). Кандыдаты да канфірмацыі рыхтаваліся да гэтага дня праз удзел у катэхезе, сакрамэнтальным жыцці Касцёла і індывідуальную малітву.

 
<< Першая < Папярэдняя 681 682 683 684 685 686 687 688 689 690 Наступная > Апошняя >>

Старонка 689 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.