Кармэліцкая парафія ў Мінску адсвяткавала 500-годдзе св. Тэрэзы ад Езуса, арцыбіскуп Кандрусевіч перадаў Пантыфіку беларускі пераклад яго энцыклікі, гродзенскія медыкі абараняюць жыццё і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.
1 чыт. Рым 4, 20–25; Пс Лк 1, 69–70. 71–72. 73–75. Ев. Лк 12, 13–21.
Альбо: Успамін св. Жана дэ Брэбёфа і Ісаака Жога, святароў, і паплечнікаў, мучанікаў.
1 чыт. (сш.16) 2 Кар 4, 7-15; Пс 126 (125), 1-2ab. 2cd-3. 4-5. 6.Ев. Мц 28, 16-20.
Альбо: Успамін св. Паўла ад Крыжа, святара.
1 чыт. (сш.16) 1 Кар 1, 18-25; Пс 117 (116), 1-2.Ев. Мц 16, 24-27.
«Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?»
18 кастрычніка жыхары горада Гродна і ваколіц ушанавалі абраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай, які знаходзіцца ў бакавым алтары гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай.
17 кастрычніка ў парафію Св. Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы былі ўнесены рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай, якая асаблівым чынам звязана з Гродзеншчынай. З гэтай хвіліны вернікі парафіі змогуць маліцца ў парафіяльнай святыні праз заступніцтва благаслаўлёнай.
15 кастрычніка ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах завяршыліся трохдзённыя духоўныя практыкаванні для святароў, якія праходзілі тут упершыню. Рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Далянскі.
Цеплыню роднага дома і любоў можна было адчуць 17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, дзе прайшла сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбыло шмат сужэнстваў разам з дзецьмі з розных бакоў дыяцэзіі.
18 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень місій. У 1926 годзе Папа Пій ХІ вырашыў, што гэты дзень будзе адзначацца ў перадапошнюю нядзелю кастрычніка.
18 кастрычніка — успамін святога Лукі, апекуна ўсіх тых, хто ў сваім жыцці абраў прафесію ратаваць здароўе чалавека, «людзей у белых халатах», ратавальнікаў цела і душы.