Духоўныя практыкаванні для Беларускай Кустодыі Ордэна сёлета правёў бп. Антоні Пацыфік Дыдыч OFMCap.
У апошні дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі гару Табор, сталі сведкамі аднаўлення сужэнскіх абяцанняў у Кане Галілейскай і памаліліся на супольнай Імшы ў Назарэце.
30 верасня кс. прэлат Юзаф Трубовіч, найстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі, адзначае 59-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. У гэты дзень ксёндз прэлат дзякуе Богу за дар святарства і за ўсіх людзей, каго Пан паставіў на яго жыццёвым шляху.
Успамін cв. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
1 чыт. (сш.16) 2 Цім 3, 14–17; Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14.Ев. Мц 13, 47–52.
Альбо: 1 чыт. Нм 2, 1–8; Пс 137 (136), 1–2. 3. 4–5. 6.Ев. Лк 9, 57–62.
«Новае і старое»
У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці, які размесціцца ў былым кляштары брыгітак XVII ст.
Даверыць жыццё Божай Міласэрнасці і прасіць аб ёй усім сэрцам заклікаў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ў 2016 годзе ў Кракаве (Польшча). У дакуменце Пантыфік заахвоціў юнакоў і дзяўчат несці полымя міласэрнай любові Хрыста ў штодзённае жыццё, здзяйсняючы фізічныя і духоўныя акты міласэрнасці.
Вялікую цікавасць СМІ выклікала незапланаваная папярэдне сустрэча Святога Айца з ахвярамі сексуальных злоўжыванняў, якая адбылася 27 верасня ў Філадэльфіі падчас візіту Папы ў ЗША. Аб важнасці гэтай падзеі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё выказаўся кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
28 верасня Папа Францішак завяршыў свой візіт на Кубу і ў ЗША. У самалёце на шляху ў Рым Пантыфік адказаў на пытанні журналістаў.