У мінулы раз мы размаўлялі пра ўмацаванне сужэнскай любові праз “ноч пачуццяў”, калі здаецца, што больш не адчуваеш былых пачуццяў, а блізкая прысутнасць сужонка не выклікае ніякіх эмоцый. Мы заўважылі, што ў такім стане любоў можа па-сапраўднаму паглыбіцца і ачысціцца.
28 верасня Папа Францішак вярнуўся ў Рым пасля Апостальскага падарожжа на Кубу і ў ЗША. На развітанне Святы Айцец падзякаваў арганізатарам візіту і заклікаў амерыканцаў быць шчодрымі і ўважлівымі распарадчыкамі велізарных дароў і магчымасцяў, якімі Пан адарыў іх краіну.
28 верасня 2015 г.
27 верасня Папа Францішак узначаліў кульмінацыйную Эўхарыстыю ў рамках VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі (ЗША). Разам з Пантыфікам маліліся каля 100 тыс. вернікаў з розных кантынентаў.
Папа Францішак падверг крытыцы пэнітэнцыярную сістэму, якая не спрыяе вяртанню людзей у жыццё грамадства. У рамках свайго падарожжа ў ЗША 27 верасня Святы Айцец наведаў турму «Каран-Фромхолд» у Філадэльфіі, дзе сустрэўся з амаль сотняй асуджаных.
23-26 верасня законніцы з Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта з Беларусі ўдзельнічалі ў ІІ Кангрэсе маладых кансэкраваных асобаў у Чэнстахове (Польшча). Сустрэча праходзіла пад назвай «Радасць кансэкрацыі» і была нагодай да таго, каб паказаць прыгажосць жыцця, прысвечанага выключна Богу.
26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя cвятога Яна Боско. Cвята пачалося ў 15 гадзін для вучняў з 6 па 9 клас і завяршылася ў 17 гадзін святой Імшой, якая адначасова стала пачаткам свята для старэйшай моладзі.
27 верасня падчас святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара, якому з гэтага часу належыць несці ў ёй сваё служэнне. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.
1 чыт. Зах 8, 1–8; Пс 102 (101) 16–18, 19–21. 29 і 22–23.Ев. Лк 9, 46–50.
Альбо: Успамін cв. Вацлава, мучаніка.
Cш.16 1 чыт. 1 П 3, 14-17; Пс 126 (125), 1-2ab. 2cd-3. 4-5. 6.Ев. Мц 10, 34-39.
Альбо: Успамін cв. Лаўрэнція Руіса і паплечнікаў, мучанікаў.
«Хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі»