Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Навучаць і выхоўваць: адбылася сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі
29.09.2015 12:46

28 верасня ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася сустрэча катэхетаў, якія працуюць у дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі.

 
10 самых цікавых падзей з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень
29.09.2015 12:18

Беларускія назарэтанкі на Кангрэсе ў Чэнстахове, «каталіцкі суботнік» па ініцыятыве біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, асвячэнне табліц «Magnificat» і «Benedictus» на Святой Зямлі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.

 
Сакрамэнт канфірмацыі і адпустовая ўрачыстасць адбыліся ў парафіі ў Гатаве
29.09.2015 12:10

27 верасня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB yзначаліў святую Імшу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Гатаве. У гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць, таксама там адбыўся сакрамэнт канфірмацыі.

 
Дэлегацыя з Беларусі пабывала на сустрэчы з Папам Францішкам у Філадэльфіі
29.09.2015 10:54

Дэлегацыя з Беларусі, якая прымала ўдзел у VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі (ЗША), пабывала на сустрэчы з Папам Францішкам. У складзе беларускай дэлегацыі былі біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD, сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.

 
29 верасня — XXVI Звычайны тыдзень
29.09.2015 03:00

Свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска–Магілёўскай правінцыі касцёла),
св. св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.

1 чыт. (сш.16) Дан 7, 9–10. 13–14 альбо Ап 12, 7–12а;
Пс 138 (137), 1–2a. 2bc–3. 4–5.
Ев. Ян 1, 47–51.

 
Ян 1, 47–51
29.09.2015 03:00

«Убачыце анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага»

 
Свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, Арханёлаў
29.09.2015 03:00

Свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла),
свв. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў

Святы Арханёл Міхал — апякун Касцёла ў Беларусі. Імя Міхал некалькі разоў узгадваецца ў Святым Пісанні, і азначае «Хто як Бог». У Евангеллі гаворыцца пра яшчэ аднаго Арханёла — Габрыэля, які прадказаў святару Захарыі нараджэнне сына — святога Яна Хрысціцеля, а Панне Марыі звеставаў нараджэнне Езуса Хрыста. Арханёл Рафал згадваецца ў старазапаветнай кнізе Тобія. Лічыцца, што ён ахоўвае людзей ад хваробаў і ранаў, а таксама апякуецца і спрыяе тым, хто ў дарозе.

 
У выдавецтве Pro Christo выйшла энцыкліка «Laudato Si’» Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом
28.09.2015 16:42

У выдавецтве Pro Christo пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі выйшла энцыкліка «Laudato Si’» Святога Айца Францішка.

 
Гілберт Чэстэртан і Папа Францішак: «два сябры»
28.09.2015 16:36

Няма сумніву, што Папа Францішак мае значны ўплыў на свет. Адначасова няма сумніву, што вядомы брытанскі пісьменнік Гілберт Кіт Чэстэртан значна паўплываў на Папу Францішка.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар св. Вацлава ў Чэхіі
28.09.2015 16:33

28 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар св. Вацлава — галоўнага апекуна Чэхіі — y Стара Баляславе пад Прагай.

 
<< Першая < Папярэдняя 711 712 713 714 715 716 717 718 719 720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 712 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.