У гэтыя выходныя прыкладна 2 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і дабраахвотнікаў, а таксама іх сем'і, прынялі ўдзел у VII Усеўкраінскай вайсковай пілігрымцы да месца з'яўлення Панны Марыі ў вёсцы Зарваніца.
«Зважаючы на крызіс, які перажывае сучасная сям’я, Святы Айцец Францішак склікае чарговы Сінод Біскупаў на тэму "Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце", які адбудзецца ў Ватыкане 4-25 кастрычніка гг.», — адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
20 верасня ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. На адкрыцці сабралося шмат дзяцей, якія пасля летняга адпачынку жадалі сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым сустрэцца ў араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі законнымі і святарамі.
Вернікі атрымалі нечаканы, а таму асабліва радасны падарунак — асвячэнне крыжа здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Удзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю ў першы дзень праграмы наведалі Гетсіманскі сад, пабачылі малітву «Ойча наш» на беларускай мове ў аднайменным кляштары і памаліліся разам на Імшы ў касцёле Усіх Нацый.
1 чыт. Езд 6, 7-8. 12b. 14-20; Пс 122 (121), 1-2. 3-4a. 4b-5.Ев. Лк 8, 19-21.
«Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго»
20 верасня адзначалася 25-годдзе служэння айцоў палатынаў у парафіі Св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія). У святкаванні прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
19 верасня ў парафіяльнай зале касцёла Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава мастака Мікалая Ткачова (1941–2011), які з 1968 г. і па дзень сваёй смерці жыў і працаваў у гэтым горадзе.
20 верасня ў гаванскім культурным цэнтры імя кс. Фелікса Варэлы Папа Францішак сустрэўся з кубінскай каталіцкай моладдзю. Пантыфік заклікаў маладых людзей не баяцца марыць, умацоўваць надзею і будаваць культуру сустрэчы.