Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Філадэльфіі завяршыўся Міжнародны кангрэс сем’яў з удзелам дэлегацыі з Беларусі
25.09.2015 21:51

25 верасня ў Філадэльфіі (ЗША) прайшоў апошні дзень Міжнароднага кангрэсу сем’яў, які папярэднічае сустрэчы сем’яў з усяго свету з Папам Францішкам. У сустрэчы прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой біскуп Пінскі і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD і сямейная пара Андрэй Мілееў і Наталля Пан.

 
Папа сустрэўся з бяздомнымі ў Вашынгтоне
25.09.2015 16:48

Нельга знайсці сацыяльнага ці маральнага апраўдання, ніякага апраўдання для адсутнасці даху над галавой, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з бяздомнымі ў касцёле св. Патрыка ў Вашынгтоне 24 верасня.

 
Пантыфік сустрэўся з кансэкраванымі асобамі ЗША
25.09.2015 15:19

Папа Францішак падзякаваў за адданую працу амерыканскім кансэкраваным асобам. 24 верасня Пантыфік узначаліў Нешпары з іх удзелам у катэдры св. Патрыка ў Нью-Ёрку ў межах свайго візіту ў ЗША.

 
Гамілія на XXVI Звычайную нядзелю (27 верасня)
25.09.2015 14:51

Калі кіравацца чыста чалавечым разуменнем, то неаднаразова ў нас могуць апусціцца рукі, калі бачым так шмат людзей, якія крочаць шляхамі вельмі далёкімі ад Касцёла. Аднак дзейнасць Божай ласкі значна перавышае чалавечае разуменне, і гэта дазваляе нам давяраць моцнай малітве і нашай ахвяры.

 
«Моўная хвілінка» на Святой Зямлі: ерыхонскія трубы, збіццё немаўлят і перамыванне костак
25.09.2015 10:48

Як выглядае мора, што затапіла Садом і Гамору? Які горад меў самыя старажытныя сцены і адкуль пайшоў выраз пра ерыхонскія трубы? У чацвёрты дзень Нацыянальнай пілігрымкі яе ўдзельнікі наведалі Ерыхон, убачылі смакоўніцу Закхея і дакрануліся да вады ў Мёртвым моры.

 
25 верасня — XXV Звычайны тыдзень
25.09.2015 03:00

1 чыт. Аг 1, 15b – 2, 9; Пс 43 (42), 1. 2. 3. 4.
Ев. Лк 9, 18–22.

 
Лк 9, 18–22
25.09.2015 03:00

«Ты — Месія Божы. Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат»

 
Упершыню адбылася пастырская сустрэча духавенства Магілёўшчыны на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB
24.09.2015 22:30

У магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Папа Францішак звярнуўся да Кангрэса ЗША
24.09.2015 20:27

24 верасня адбыўся гістарычны візіт Папы Францішка ў Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі, падчас якога Пантыфік звярнуўся да амерыканскіх заканадаўцаў з прамовай.

 
Адбылася прыватная сустрэча Папы з Баракам Абамам
24.09.2015 14:49

Падчас візіту Святога Айца ў Белы дом у Вашынгтоне 23 верасня адбылася яго прыватная сустрэча з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Размова працягвалася каля 40 хвілін.

 
<< Першая < Папярэдняя 711 712 713 714 715 716 717 718 719 720 Наступная > Апошняя >>

Старонка 716 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.