Папа Францішак удзельнічае ў пасяджэнні Рады Сакратарыяту Сінода Біскупаў, якое праходзіць 25-26 мая ў Ватыкане і звязана з падрыхтоўкай да біскупскай асамблеі, што адбудзецца ў кастрычніку на тэму сям’і і сужэнства.
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе маладых вернікаў парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
Урачыстасць Спаслання Духа Святога, 24 мая, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адсвяткавалі асаблівым чынам: да Першай святой Камуніі прыступілі 15 дзяцей.
23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, падчас святой Імшы больш за 30 мясцовых вернікаў атрымалі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
24 мая, у Нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сустрэліся і аднавілі абяцанні хросту тыя, хто прымаў Першую святую Камунію 10 і 20 гадоў таму.
24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася святая Імша ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Успамін св. Філіпа Нэры, святара.1 чыт. (сш.15) Флп 4, 4–9; Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9. 10–11.Ев. Ян 17, 20–26.
Альбо: 1 чыт. Сір 35, 1–12; Пс 50 (49), 5–6. 7–8. 14 і 23.Ев. Мк 10, 28–31.
«Хачу, каб былі са Мною там, дзе Я»
23 мая ў Кеніі адбылася першая ў гісторыі мясцовага Касцёла беатыфікацыя. У горадзе Ньеры да хвалы алтара была ўзнесена італьянская місіянерка, законніца Ірэнэ Стэфані. Беатыфікацыйную Імшу ўзначаліў ад імя Папы Францішка кардынал Палікарт Пенга з Танзаніі, старшыня Сімпозіума Канферэнцыі Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара.