Прэзідэнт ЗША падзякаваў Папу Францішку за беатыфікацыю арцыбіскупа Оскара Арнульфа Рамэра-і-Гальдамеса. Барак Абама нагадаў, што падчас свайго візіту ў Сальвадор у 2011 г. аддаў даніну павагі арцыбіскупу на яго магіле ў сталічнай катэдры. Арцыбіскуп быў «мудрым пастырам і мужным чалавекам», які «без страху змагаўся са злом, якое бачыў», звяртаючы ўвагу на патрэбы бедных краіны і ўсяго насельніцтва Сальвадора, напісаў Абама ў спецыяльнай заяве.