1 чэрвеня Папа Францішак наведаў сядзібы чарговых ведамстваў Рымскай курыі. Пантыфік пабываў у будынку, размешчаным на плошчы Пія XII, побач з плошчай св. Пятра.
31 мая, калі Каталіцкі Касцёл разам з Праваслаўнай Царквой адзначаў адно з найбольшых святаў - урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, па вуліцах Мінска ад касцёла на Залатой Горцы з алтарамі на плошчы Перамогі, Кастрычніцкай, каля Чырвонага касцёла і архікатэдры прайшла велічная працэсія Божага Цела. Яна стала чарговым сведчаннем веры мінскіх католікаў і гасцей сталіцы.
Мінулы тыдзень стаў падсумаваннем катэхетычных заняткаў у парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія). Для некаторых гэта былі апошнія заняткі, а некаторыя толькі распачынаюць прыгоду свайго пазнавання Езуса Хрыста.
Былы сябра Сенату ЗША Рык Санторум, які вырозніваецца падкрэслена каталіцкімі пазіцыямі ў пытаннях сям'і і абортаў, заявіў пра намер балатавацца на пост Прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе, паведамілі амерыканскія СМІ.
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды надыходзячага Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», падрыхтаванае Салезіянскай сям’ёй, аніматарамі, моладдзю, бацькамі.
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 12 дзяцей парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) прынялі Першую святую Камунію.
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рандзілоўшчыне (Гродзенская дыяцэзія, Дзятлаўскі дэканат).
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) да Першай святой Камуніі прыступілі пяцёра дзяцей.
31 мая ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага ўпершыню прынялі Цела Хрыста чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыка. З гэтага доўгачаканага моманту яны маюць правы, як і ўсе дарослыя вернікі, спавядацца і прымаць Камунію.
Успамін св. Юстына, мучаніка.
1 чыт. (сш.15) 1 Кар 1, 18–25; Пс 34 (33), 2–3, 4–5. 6–7. 8–9.Ев. Мц 5, 13–19.
Альбо: 1 чыт. Тоб 1, 3; 2, 1а8 (Vlg); Пс 112 (111), 1–2, 3–4. 5–6.Ев. Мк 12, 1–12.