Праз 50 гадоў пасля адкрыцця касцёла св. Юзафа ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах пачне дзейнічаць другая каталіцкая святыня. 12 чэрвеня адбудзецца асвячэнне касцёла св. Паўла ў Мусафах, прыгарадзе Абу-Дабі. З нагоды яго адкрыцця ў краіну прыбудзе Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін.
1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Сёлета свята праходзіла пад дэвізам «Хачу быць місіянерам радасці!». Мэтай арганізатараў было паказаць дзецям шлях да радасці, а таксама паказаць, што місіянерам можа быць кожны і для гэтага няма неабходнасці ехаць кудысьці ў далёкія краіны.
Папа Францішак скіраваў відэапасланне да народа Босніі і Герцагавіны з нагоды апостальскага падарожжа ў Сараева, якое здзейсніць 6 чэрвеня. Святы Айцец адзначыў, што сваім візітам жадае ўмацаваць у веры мясцовых католікаў, падтрымаць экуменічны і міжрэлігійны дыялог і, перш за ўсё, заахвоціць да мірнага суіснавання ў краіне.
У ружанскай парафіі 31 мая адзначалі не толькі ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, але і свята тытулу святыні. Акрамя таго, вернікі святкавалі заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. У святкаванні прыняў удзел кс. Тамаш Маўрыч — настаяцель Віцэ-правінцыі св. Кірыла і Мятода Кангрэгацыі Місіі, які прыбыў з Кіева.
30 мая ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах прайшоў сімпозіум «Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі». Сімпозіум сабраў больш за 100 зацікаўленых асобаў, улічваючы навучэнцаў каледжа.
Каля 55% дарослых амерыканцаў падтрымліваюць забарону ці рэзкае абмежаванне легальнага доступу да абортаў, сведчыць апошняе даследванне аўтарытэтнага Амерыканскага інстытуту грамадскай думкі Gallup.
1 чыт. Тоб 2, 9–14 (Vlg); Пс 112 (111), 1–2, 7bc–8. 9.Ев. Мк 12, 13–17.
Альбо: Успамін св. св. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
1 чыт. (сш. 15) 2 Кар 6, 4–10; Пс 124 (123), 2–3. 4–5. 7b–8.Ев. Ян 17, 11b–19.
«Аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу»
Старажытную актавую пячатку знайшлі археолагі падчас вывучэння фундаментаў Спаса-Прэабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, паведаміў сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.