Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа
27.05.2015 03:00


Успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа

 
«Ад сэрца да сэрца»: у Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт «Фестываля чыстых сэрцаў»
26.05.2015 20:55

Заканчваецца месяц май, а гэта значыць, што хутка будзе адзначацца міжнароднае свята абароны дзяцей. Да гэтага дня прымеркавана ўжо традыцыйная акцыя місіі «Чыстае сэрца» — «Фестываль чыстых сэрцаў». Заключны канцэрт гэтага вялікага праекту прайшоў у Мінску 23 мая.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ХХІ Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў (+фота)
26.05.2015 20:09

26 мая на базе Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў на тэму «Праваслаўныя каштоўнасці ў сучаснай беларускай культуры», прымеркаваных да 1000-годдзя смерці св. роўнаапостальнага князя Уладзіміра. У адкрыцці чытанняў прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Прывітальнае слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на адкрыццё ХХІ Міжнародных Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў на тэму «Праваслаўныя каштоўнасці ў сучаснай беларускай культуры»
26.05.2015 17:40

Мінск, 26-27 мая 2015 г.

 
У Раготне ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога адбылася Першая Камунія
26.05.2015 16:46

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, восем дзяцей парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Гродзенская дыяцэзія) першы раз у жыцці прынялі святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Імшах і іншых малітоўных сустрэчах.На пачатку літургіі пробашч кс. Віктар Захарэўскі прывітаў дзяцей і бацькоў пры ўваходзе ў касцёл і заахвоціў дзяцей папрасіць благаслаўлення ў бацькоў.

 
Падсумаванне катэхетычных заняткаў сярод міністрантаў і моладзевага хору «Calasanz» прайшло ў Шчучыне
26.05.2015 16:06

22-23 мая ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылося падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад канікуламі.

 
25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння а. Паўла Леліто адзначылі ў Мядзелі
26.05.2015 15:37

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі а. Павел Леліто OCD адзначыў юбілей 25-годдзя святарскага служэння. У гэты ж дзень група дзяцей адзначала гадавіну прыняцця Першай святой Камуніі.

 
«Майская сустрэча» для супрацоўнікаў і валанцёраў «Карытас» прайшла ў Лепелі
26.05.2015 15:23

У Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» 25 мая адбылася сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі. «Майская сустрэча», якая праходзіла ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія), распачалася cвятой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскi Алег Буткевіч.

 
У Ружанах новыя міністранты далучаны да Літургічнай службы алтара
26.05.2015 15:10

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, 24 мая, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах (Пінская дыяцэзія) адбылося далучэнне да Літургічнай службы алтара чатырох міністрантаў, якія на працягу многіх месяцаў у якасці кандыдатаў шчыра рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі.

 
Гурт «Laudans» заваяваў гран-пры на хрысціянскім фестывалі ў Польшчы
26.05.2015 14:19

Хрысціянскі гурт  «Laudans» прыняў удзел у X Фестывалі хрысціянскай творчасці «Я шукаў вас» у Польшчы, з якога на радзіму вярнуўся з пачэснай узнагародай — гран-пры. Фестываль праходзіў у Закапанэ 22-23 мая і быў прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ.

 
<< Першая < Папярэдняя 831 832 833 834 835 836 837 838 839 840 Наступная > Апошняя >>

Старонка 837 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.