Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
1 чыт. Дрг 4, 32–34. 39–40;Пс 33 (32), 4–5. 6 і 9. 18–19. 20 і 22.2 чыт. Рым 8, 14–17.Ев. Мц 28, 16–20.
«Хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога»
Іўе, 30 мая 2015 г.
29 мая Папа Францішак прыняў у капліцы Дома св. Марты групу цяжка хворых дзяцей разам з іх бацькамі і валанцёрамі, паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы. Дзеці прымаюць удзел у пілігрымцы ў Лурд і Ларэта, у прыватнасці, у рамках акцыі “Цягнік радасці”.
29 мая ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі адзначыў 60-годдзе святарства. Падчас святой Імшы ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз прэлат дзякаваў Богу за дар святарства і ўсіх людзей, якіх сустрэў на сваім жыццёвым шляху.
Таямніца Найсвяцейшай Тройцы з даўніх часоў захапляла тэолагаў. Праўда, многім вернікам усё роўна — у трох асобах Адзіны Бог ці не.
«Якою ўладаю Ты гэта робіш?»
Наш Бог Адзіны ў Тройцы. Гучыць як незразумелая і неспасцігальная таямніца нашай веры. Але калі паглядзім з іншага пункту гледжання, то ўбачым, што наш Бог вельмі блізкі.