Тэкст паслання на польскай мове>>>
«Усім вам, дарагія браты і сёстры, жадаю глыбокай, багатай на духоўны плён падрыхтоўкі да велікодных святаў. Няхай Вялікі пост будзе часам унутранай змены, духоўнага развіцця і ўзрастання ў любові да Бога і бліжняга», – піша біскуп Гродзенскі.
Тэкст ліста на польскай мове>>>
Запусты былі самым вясёлым, бесклапотным і сытым тыднем у годзе, асабліва ў шляхецкіх і магнацкіх дамах. Старадаўняя прыказка сцвярджала: «На Запусты не хоча панства капусты». Шляхце хацелася хутчэй сарніны, аленіны, ласяціны і нават зубраціны...
11 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV фестывалю «Каложскі дабравест». Сапраўдным падарункам для знаўцаў царкоўнай музыкі стала знакамітая араторыя мітрапаліта Іларыёна (Алфеева) «Жарсці па Мацвею» ў выкананні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла».
Свае меркаванні наконт актуальных праблем сённяшняй дыпламатыі выказаў у інтэрв’ю італьянскай газеце “Frontiera” 10 лютага Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін.
12 лютага ў Ватыкане Папа Францішак адкрыў кансісторый, на якім будуць разглядацца пытанні рэформы Рымскай курыі. У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Пантыфік падкрэсліў, што асноўная мэта кансісторыя — спрыянне гарманізацыі працы розных ведамстваў, наладжванне больш эфектыўнага супрацоўніцтва ў духу абсалютнай празрыстасці, сінадальнасці і калегіяльнасці.
Знішчаную савецкімі ўладамі каталіцкую парафію Унебаўзяцця Божай Маці ў Гомелі адрадзілі два гады таму. У дадзены ж момант ідзе фарміраванне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва новай святыні з падпісаннем акту выбару.