Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Факсімільнае выданне «Тураўскага Евангелля» стала пераможцам у намінацыі «Духоўнасць» Нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі»
09.02.2015 17:45

Факсімільнае выданне кнігі «Тураўскае Евангелле. Туровское Евангелие. Turau Gospel» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі «Духовность» 54-га Нацыянальнага конкурса «Мастацтва кнігі».

 
Забаўляльны ўікэнд для дзяцей і моладзі арганізавалі айцы піяры ў Шчучыне
09.02.2015 16:02

З нагоды распачацця Года кансэкраванага жыцця ў Паўсюдным Касцёле айцы піяры, якія працуюць у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), арганізавалі для сваіх выхаванцаў нечаканыя выходныя — забаўляльны ўікэнд.

 
Папа наведаў рымскую парафію Св. Міхала Арханёла
09.02.2015 14:16

8 лютага Папа Францішак наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў рымскім раёне Пьетралата, які знаходзіцца ў паўночнай частцы горада і характарызуеца вялікай колькасцю бедных і эмігрантаў. Гэта быў дзясяты душпастырскі візіт Пантыфіка ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.

 
Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» прайшоў у Баранавічах (+фотарэпартаж)
09.02.2015 13:34

7 лютага ў Баранавічах адбыўся фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Прысутнічаў на фестывалі і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Праславіць Бога спевамі прыехалі каталіцкія і пратэстанцкія гурты з Баранавіч, Брэста і Мінска. Сёлетні фэст стаў ужо чацвёртым па ліку.

 
Крымскі біскуп Яцэк Пыль аб стане мясцовага Касцёла
09.02.2015 12:58

Каталіцкі Касцёл у Крыме, апынуўшыся ў новых рэаліях, працягвае несці Евангелле жыхарам паўвострава. Пра гэта распавёў у інтэрв’ю для рускай версіі Ватыканскага радыё Генеральны вікарый Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі біскуп Яцэк Пыль.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дзецям падарункі ад місіі «Чыстае сэрца» (+фота)
09.02.2015 10:35

У беларускім календары няма асобнага дня бабулі і дзядулі, аднак кожны ведае, якую важную ролю яны адыгрываюць у выхаванні сваіх унукаў. Сказаць «дзякуй» за іх любоў і апеку вырашылі выхаванцы «Місіі добрага самараніна».

 
Мк 6, 53-56
09.02.2015 03:00

«Тыя, хто дакранаўся да Яго, выздараўлівалі»

 
09 лютага — V тыдзень звычайнага перыяду, год B
09.02.2015 03:00
1 чыт. Быц 1, 1–19; Пс 104 (103), 1–2а. 5–6. 10 і 12. 24 і 35c.
Ев. Мк 6, 53–56
.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай парафіі Божага Цела: «Мы нясeм адказнасць за тое, каб словам і прыкладам абвяшчаць Евангелле»
08.02.2015 18:20

8 лютага, у V Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Божага Цела.

 
Папа Францішак: «Аздараўленне хворага, прыняцце яго, служэнне яму азначае служэнне Хрысту»
08.02.2015 18:05

“Кожны з нас пакліканы несці святло Слова Божага і сілу ласкі тым, хто пакутуе, і тым, хто ім дапамагае: членам сям'і, урачам, медсёстрам, каб служэнне хворым выконвалася ўсё больш і больш гуманна, з велікадушнай самаахвярнасцю, з евангельскай любоўю і пяшчотнасцю”, - сказаў Папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 8 лютага.

 
<< Першая < Папярэдняя 941 942 943 944 945 946 947 948 949 950 Наступная > Апошняя >>

Старонка 945 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.