25 студзеня моладзь з парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах разам з кс. Юзафам Сярпейкам здзейсніла чатырохдзённую пілігрымку па святынях Беларусі. Чатыры дні, восем чалавек, дзве машыны і амаль трыццаць святыняў — за гэты час удзельнікі пілігрымкі пераадолелі больш за тысячу кіламетраў.
Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўгеній Карачынскі з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сталічным мікрараёне Сухарава — тыя самыя хлопцы, якія распрацавалі адаптаваны для смартфонаў каталіцкі малітоўнік. Ці стане іх праект камерцыйным, калі чакаць версію «малітоўніка» для iPhone і кім яны бачаць сябе праз 20 гадоў?
1 чыт. Гбр 12, 4–7. 11–15; Пс 103 (102), 1–2. 13–14. 17–18а.в.Мк 6, 1–6.
«Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй»
3 лютага ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшла пастырская сустрэча духоўных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах сустрэчы ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
3 лютага ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбылася сустрэча асобаў кансэкраванага жыцця Пінскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
Незвычайная кніга, якая апісвае становішча Каталіцкага Касцёла на беларускіх тэрыторыях у 1786 годзе, перакладзена на беларускую мову і падрыхтавана да друку.
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста», якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека. У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII-XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку.
У сваёй Рэзалюцыі № 2036 (2015) Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы(ПАРЕ) асудзіла гвалт супраць хрысціян і заклікала прыняць дадатковыя меры па «садзейнічанню мірнага суіснавання рэлігійных суполак у дзяржавах-сяброўках Рады Еўропы», паведамляе Інстытут рэлігійнай свабоды Украіны.