«Праказа сышла з яго, і ён стаў чысты»
«У Касцёле і праз Касцёл трэба ўсведамляць прысутнасць Бога, які ёсць любоў. Час Вялікага посту ў гэтым сэнсе з’яўляецца асаблівым часам», – піша біскуп Антоні Дзям’янка.
Тэкст ліста на польскай мове>>>
14 лютага 20 новых кардыналаў прынялі з рук Папы Францішка ў базыліцы св. Пятра знакі сваёй годнасці. Дапаўненнем цырымоніі стане ўрачыстая святая Імша, якую Пантыфік узначаліць у базыліцы 15 лютага ў падзяку Богу за дар новых кардыналаў для Касцёла.
Напярэдадні 14 лютага, які славіцца як дзень успаміну св. Валянціна, магчыма, шырэй, чым дзень двух салунскіх братоў Кірылы і Мятода, якія прынеслі пісьменнасць на славянскія землі, карэспандэнт catholic.by завітаў да адной сям'і, каб паслухаць яе гісторыю да шчасця.
«Жніво вялікае, а работнікаў мала»
Свята Святых Кірыла, мніха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы
1 чыт. (сш.14) Дз 13, 46-49; Пс 117 (116), 1-2. Ев. Лк 10, 1-9.
Традыцыйна ў апошні чацвер перад Вялікім постам — «тлусты чацвер» — моладзь з архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску збіраецца на Запусты. Гэта традыцыя ў апошні чацвер перад постам бавіць час у прыемнай кампаніі з салодкім пачастункам, танцамі і гульнямі перадаецца ў парафіі з года ў год.
«Вялікі пост якраз і з’яўляецца тым часам, калі Хрыстус дае нам новы шанс абнавіць наша жыццё, каб там, дзе панаваў грэх, шчодра разлілася Божая ласка», – адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.