21 лютага Росіцу, дзе шматлікія вернікі разам з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз сабраліся на ўспамін пакутніцкай смерці марыянскіх мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх далучыўся да святкавання як просты пілігрым.
21 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангелу Меркель. Пасля сустрэчы з Пантыфікам яна размаўляла таксама з Дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам Пьетро Паралінам.
20 лютага ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый адкрылася выстава «Пераплётных спраў майстры. Мастацтва ўпрыгожвання кнігі». Невялікая экспазіцыя ўяўляе сабой рукапісныя і старадрукаваныя кнігі XVI - пачатку ХХ стагоддзяў у вокладках, упрыгожаных чаканкай, ліццём, эмалямі, пацеркавым шыццём.
Мы распачынаем Вялікі пост, час вялікай міласці, час духоўнага адраджэння. Традыцыйна існуюць тры асноўныя кампаненты Вялікага посту: малітва, пост і міласціна. Тут я хачу прапанаваць 25 спосабаў перажыць перыяд Вялікага посту ў такім духу малітвы, посту і міласціны.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, блізкае кожнаму, каго хвалюе лёс беларускай мовы і культуры. Між тым падзеі, якія сталі прычынай з’яўлення гэтага свята, адбываліся ў далёкай краіне Бангладэш. У гэты дзень у 1952 годзе ў Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай.
1 чыт. Іс 58, 9b-14; Пс 86 (85), 1-2. 3-4. 5-6.Ев. Лк 5, 27-32.
Альбо: Успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла
«Я не прыйшоў заклікаць да пакаяння справядлівых, але грэшнікаў»