Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся»: сёння распачынаецца Вялікі пост
18.02.2015 01:54

«Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся», — такія словы кажа святар, калі пасыпае попелам галовы вернікаў, якія прыходзяць на святую Імшу ў першы дзень саракадзённага Вялікага посту — Папяльцовую сераду. Сёння, 18 лютага, якраз гэты час.

 
Прэзідэнт Егіпта абвясціў сямідзённую жалобу па забітых хрысціянах
17.02.2015 16:56

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах аль-Сісі наведаў копцкага Патрыярха Феадора II і выказаў яму свае спачуванні ў сувязі з гібеллю 21 хрысціяніна ад рук лівійскіх джыхадзістаў.

 
Папа Францішак звярнуўся з пасланнем на 30-ы Сусветны дзень моладзі
17.02.2015 16:46

«Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» — гэтыя словы з пятага раздзелу Евангелля паводле Мацвея сталі лейтматывам паслання Папы Францішка на 30-ы Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ва ўсіх дыяцэзіях свету ў Пальмовую нядзелю, 29 сакавіка.

 
Ангела Меркель: «Я — хрысціянка. Вера дае мне падрымку, арыентацыю і давер»
17.02.2015 15:33
Канцлер Германіі Ангела Меркель выступіла з публічным вызнаннем сваёй хрысціянскай веры. У інтэрв’ю, змешчаным на вэб-сайце канцлерскай адміністрацыі, яна, адказваючы на пытанне, якое значэнне для яе мае вера, сказала: «Я асабіста належу да Евангелічнай-Лютэранскай Царквы, я хрысціянка. Вера дае мне падтрымку, арыентацыю і давер, а ў пытанні кіравання ўласным жыццём з’яўляецца важнай справай. Гэта вельмі супакойвае, ведаць аб тым, што вера дазваляе вытрымаць моманты слабасці».
 
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ
17.02.2015 14:48

17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Мінскага гарвыканкама
17.02.2015 13:30

17 лютага адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Віктаравічам Шорцам.

 
«Пад знакам святла веры»: культурная сустрэча прайшла ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску
17.02.2015 12:46

Перад Папяльцовай серадой у культурна-рэлігійным цэнтры Віцебскага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая сустрэча на тэму «Кожны талент ад Бога».

 
У канадскіх судах скасоўваюць практыку прысягаць на Бібліі
17.02.2015 11:10

У канадскай правінцыі Квэбек з судоў выключаюць практыку прысягі на Бібліі. У імя «секулярызму», «культурнай і рэлігійнай разнастайнасці» хрысціянская традыцыя выключаецца з публічнай прасторы, паведамляе L'Observatoire de la Christianophobie.

 
Гамілія на Папяльцовую сераду (18 лютага 2015 г.)
17.02.2015 11:02

Няхай Вялікі пост стане для нас глыбокім унутраным перажываннем, а не знешняй практыкай, каб кожны з нас у святле веры адчуў сваё месца і вартасць у гэтым свеце. Каб мы адчулі сваю унікальнасць, заснаваную на годнасці Божых дзяцей.

 
На «Берлінале» ўручылі экуменічныя ўзнагароды
17.02.2015 10:33

У Берліне на 65-м Міжнародным кінафестывалі «Берлінале» ўручылі ўзнагароды. Традыцыйна была ўручана прэмія экуменічнага журы, якую заснавалі дзве найбуйнейшыя хрысціянскія супольнасці Германіі: Каталіцкі Касцёл і Лютэранская Царква.

 
<< Першая < Папярэдняя 931 932 933 934 935 936 937 938 939 940 Наступная > Апошняя >>

Старонка 937 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.