У гадавіну трагічных расстрэлаў удзельнікаў мірнага пратэсту Рэвалюцыі годнасці на Майдане Незалежнасці — т.зв. «нябеснай сотні» — Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату (УПЦ КП) Філарэт благаславіў ва ўсіх храмах УПЦ КП здзейсніць 20 лютага памінальныя набажэнствы ў памяць аб загінулых героях «нябеснай сотні».
Хай «дар слёз» — глыбокага перажывання чалавекам духоўнага навяртання — зробіць нашу малітву і шлях навяртання да Бога больш праўдзівымі і свабоднымі ад крывадушнасці. З такім пасланнем звярнуўся да вернікаў Папа Францішак 18 лютага вечарам падчас святой Імшы ў рымскай базыліцы св. Сабіны.
«Cёння, як ніколі, важна паставіць братэрства ў цэнтр нашага тэхнакратычнага і бюракратычнага грамадства», — адзначыў Папа Францішак 18 лютага падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі пазначаны як дні цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах краіны святары заахвочваюць скласці абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу або на ўсё жыццё. Свае абяцанні вернікі пакідаюць у спецыяльных «Кнігах цвярозасці».
Кожны знак да чагосьці скіроўвае. У залежнасці ад часу і культуры змяняецца і значэнне сімволікі. Прадстаўленыя тут некаторыя папулярныя ў наш час сімвалы паказваюць, наколькі асцярожна хрысціяне павінны адносіцца да знакаў і ўпрыгажэнняў, якія носяць…
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў Папяльцовую сераду ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
19 лютага ў будынку Дэпартамента па дабрачыннай дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з начальнікам дэпартамента Валерыем Скакуном. На сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці Святлана Лабун і дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
«Хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго»
18 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае перыяд Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.