Папа выказаў блізкасць украінскаму народу і запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы, заклікаў усе бакі трываючага ва Украіне канфлікту да міру, рэалізацыі дасягнутай згоды і павагі да прынцыпаў міжнароднага права, пажадаў, каб захоўвалася нядаўна заключанае перамір’е.
Беларуская каманда ў складзе 12 святароў і трэнера гатовая да ад’езду ў Аўстрыю на IX Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які пройдзе з 23 па 28 лютага. Для беларусаў чэмпіянат стане ўжо пятым па ліку.
«На пачатку Вялікага посту Касцёл заклікае нас схіліць галаву перад Богам. Калі ж потым мы ўзнімем яе, то ўбачым Хрыста, Адкупіцеля чалавека, які ўсім сваім жыццём, а затым сваёю мукаю і смерцю вучыць нас, што гэта значыць: быць вольнымі».
У запісе роліка прынялі ўдзел каля 114 кансэкраваных асобаў, у тым ліку 16 салістаў. Здымкі праходзілі ў двух касцёлах Загрэба. Упершыню відэа прагучала 24 лістапада і з таго часу стала гімнам да Года кансэкраванага жыцця ў Харватыі.
Разважанні на Крыжовы шлях, апрацаваныя на аснове вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падрыхтавалі вернікі з парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы.
Урачыстае ўнясенне рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі ў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю адбылося 18 лютага. З гэтага часу рэліквіі будуць захоўвацца ў семінарыйнай капліцы.
Фрэску стварылі амаль за два дні. Карціна распавядае пра Апошні суд і нагадвае, што пасля часу Божай міласэрнасці прыйдзе час Апакаліпсісу.
1 чыт. Іс 58, 1-9а; Пс 51 (50), 3-4. 5-6аb. 18-19.Ев. Мц 9, 14-15.
Альбо: Успамін св. св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц
«Калі будзе забраны ад іх малады, тады будуць пасціць»
Любоў, аказаная Богам, патрабуе ўзаемнасці. Яе выразам можа быць з нашага боку малітва і велікапосныя абмежаванні. Такім чынам мы запрошаны Езусам Хрыстом у пустыню, пустыню нашага жыцця, нашага сэрца, нашай штодзённасці.