16 лютага гг. адзначаецца 65-годдзе смерці кс. Станіслава Шчэмірскага, пад кіраўніцтвам якога ў Радуні (Гродзенская дыяцэзія) у 1933 г. была ўзведзена прыгожая мураваная святыня.
1 чыт. Быц 6, 5–8; 7, 1–5. 10; Пс 29 (28), 1a i 2. 3ac–4. 3b i 9b–10.Ев. Мк 8, 14–21.
Альбо: Успамін сямі святых Заснавальнікаў закона слугаў Найсв. Панны Марыі (сэрвітаў).
1 чыт. (сш.14) Рым 8, 26-30; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.10-11. Ев. Мц 19, 27- 29.
У новым фармаце запрацавала інтэрнэт-версія беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Раней на новы дызайн ужо перайшлі старонкі шэрагу замежных рэдакцый радыё, у ліку якіх італьянская, нямецкая, англійская, французская, польская і інш.
16 лютага ў Гродне адбыліся святкаванні 25-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі. У святкаваннях прынялі ўдзел духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, навучэнцы і выкладчыкі семінарыі. У межах урачыстасцяў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з дакладам.
У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам «Synergeia pro Oriente Christiano» працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў Другога Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.
З 13 па 15 лютага ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат, у якіх прынялі ўдзел каля 40 чалавек з Гродна, Ліды, Мінска, Шчучына, Наваельні і Геранён.
14 лютага ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбыліся Запусты на тэму “Дзікі захад”. У апошнюю суботу перад Вялікім постам y Браслаў прыехалі ў госці маладыя вернікі з Мёраў, Полацка, Глыбoкага.
З 12 па 14 лютага праходзілі моладзевыя рэкалекцыі ў брэсцкім кляштары сясцёр кармэлітанак ад Дзіцяткі Езуса. Глыбей пазнаць сябе праз адкрыццё Божага слова захацелі маладыя католікі з Брэста, Івацэвіч і Мінска. Праводзіў рэкалекцыі кс. Раман Суша.