Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 33 немаўлятам
11.01.2015 19:24

Падчас урачыстай Эўхарыстыі ў Сікстынскай капэле 11 студзеня Папа Францішак удзяліў сакрамэнт хросту 33 немаўлятам. Паводле традыцыі, уведзенай святым Янам Паўлам ІІ, у свята Хросту Пана Пантыфік хрысціць дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у свята Хросту Пана: “Хрост Езуса нагадвае нам нашу місію”
11.01.2015 15:08

11 студзеня, у свята Хросту Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята Хросту Пана
11.01.2015 14:53

Мінскі архікатэдральны касцёл, 11 студзеня 2015 г.

Хрост Пана – Яго аб’яўленне народам

 
Аплатковая сустрэча студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі прайшла ў Гродне
11.01.2015 14:45

11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Святы Пасад аказаў фінансавую дапамогу для ахвяраў вірусу Эбола
11.01.2015 13:18

Апостальская Сталіца выказала глыбокую ўдзячнасць мясцовым Каталіцкім Касцёлам у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ за своечасовы адказ на крызіс, выкліканы вірусам Эбола, а для ўмацавання іх намаганняў у пераадоленні гэтай надзвычайнай сітуацыі аказала ім фінансавую дапамогу ў памеры 3 млн. еўра.

 
У дзятлаўскім араторыі арганізавалі зімовыя канікулы для дзяцей
11.01.2015 12:05

Падчас зімовых канікул у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул, якія праходзілі з 5 па 10 студзеня, была Марыя – Маці і ўзор жыцця.

 
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылася Імша ў дзятлаўскім шпіталі
11.01.2015 08:06

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылася святая Імша ў шпіталі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія). У Імшы, якая праходзіла ў актавай зале шпіталя, удзельнічалі медыцынскі персанал і пацыенты.

 
Мк 1, 7—11
11.01.2015 03:00

«Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я»
 
11 студзеня — 3 Нядзеля пасля Нараджэння Пана — Свята Хросту Пана, год B
11.01.2015 03:00

Свята Хросту Пана

1 чыт. Іс 42, 1–4. 6–7 ; Пс 29 (28), 1a і 2. 3ac–4. 3b і 9b–10.
альбо 1 чыт. Іс 55, 1–11; Пс Іс 12, 2–3. 4bcd. 5–6.
2 чыт. Дз 10, 34–38 альбо 1 Ян 5, 1–9.
Ев. Мк 1, 7–11.

 
Свята Хросту Пана
11.01.2015 03:00
 Свята Хросту Пана
 
<< Першая < Папярэдняя 971 972 973 974 975 976 977 978 979 980 Наступная > Апошняя >>

Старонка 974 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.