З 5 па 10 студзеня ў парафii Св. Міхала Арханёла ў Гатаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе служаць айцы міхаліты, прайшлi канікулы пад незвычайнай назвай «анёльскiя».
Святочнае калядаванне дзяцей з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) упершыню было прадстаўлена 28 снежня ў моладзевым цэнтры парафіі. Маленькія акцёры выступілі перад бацькамі і парафіянамі.
У парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылася аплатковая сустрэча парафіяльнай групы «Маргарытка». Новая парафіяльная група, якая абрала сваей задачай штодзённую малітву за святароў, паўстала ў парафіі ў 2014 г.
Прапануем вашай увазе батлейку, якую прадставіла моладзь парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
“Няхай жа Год навяртання, які распачынаецца, стане часам вяртання да Бога і духоўнага ачышчэння, каб мы ізноў набылі годнасць Яго дзяцей, сталі зоркамі, якія свецяць жыццём Божай ласкі, і каб супакой Хрыста панаваў у нашых сэрцах, а праз нас у свеце”, - адзначае арцыбіскуп у пасланні.
11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродне адбылася аплатковая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
«З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Пінскай дыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых», — піша біскуп Антоні Дзям’янка.
1 чыт. Гбр 1, 1¬6; Пс 97 (96), 1 і 2b. 6 і 7c. 9.Ев. Мк 1, 14-20.
«Кайцеся і верце ў Евангелле»
11 студзеня, у свята Хросту Пана, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра з нагоды нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”.