Першае публічнае выканне афіцыйнага гімну Сусветнага дня моладзі 2016 адбылося ў Польшчы 6 студзеня. Гімн атрымаў назву «Благаслаўлёныя міласэрныя».
7 студзеня Папа Францішак правёў першую ў новым 2015 годзе агульную аўдыенцыю, падчас якой працягнуў цыкл катэхез пра сям’ю. Пантыфік засяродзіўся над роляй маці і нагадаў пра дасканалы прыклад Марыі – Маці Езуса, на які літургія асабліва часта звяртае ўвагу ў перыяд Божага Нараджэння.
21 лютага Папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Канцлера Германіі Ангелу Меркель. Інфармацыю пацвердзіў намеснік кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду Чыра Бэнэдэціні.
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана пасля святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся канцэрт класічнай музыкі.
Папа Францішак павіншаваў вернікаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па юліянскім календары. Пантыфік узначаліў на плошчы св. Пятра малітву “Анёл Панскі” ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.
У Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча для літургічнай службы і моладзевага хору парафіі, а таксама для іх бацькоў. Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек.
Гісторыя рэдакцыі пачалася ў пасляваенны перыяд, калі на тэрыторыі Усходняй Еўропы былі ўсталяванны атэістычныя рэжымы і пачаўся пераслед Касцёла.
6 студзеня - двайное свята для супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак: акрамя ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гэта гадавіна заснавання супольнасці. У гэтым годзе супольнасць адзначае 124-годдзе існавання.
4 студзеня ў салезіянскiм араторыi iмя св. Дамінiка Савiо (парафiя Мацi Божай Успамогi Хрысцiянаў, Бараўляны) адбыўся канцэрт, прысвечаны святу Божага Нараджэння.
У грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць Дні малітвы за хрысціян у Святой Зямлі і іншых краінах Блізкага Усходу, асабліва ў Сірыі і Іраку.