Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія дакументы]
Усяго 14 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія дакументы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


25 лютага быў апублікаваны Апостальскі ліст Бэнэдыкта XVI у форме «motu proprio» адносна некаторых зменаў у парадку выбараў Папы. У дакуменце Святы Айцец патлумачыў, што гэтыя змены неабходны для таго, каб «гарантаваць як мага лепшае здзяйсненне (...) абрання Рымскага Пантыфіка».
18 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI зацвердзіў некаторыя змены ў «Ordo rituum pro ministerii Petrini initio Romae Episcopi» — рытуале, які змяшчае парадак цэлебрацый на пачатак служэння новаабраных Пантыфікаў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў папы Паўла VI. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 20 снежня разам з іншымі 23 дэкрэтамі, падрыхтаванымі Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі.
Абавязкам біскупаў у сферы дабрачыннай дзейнасці Касцёла прысвяціў новы дакумент папа Бэнэдыкт XVI. Ён апублікаваны 1 снежня ў форме «motu propriо» пад назвай «Intima Ecclesia natura» — «Унутраная натура Касцёла».
Перад Вялікаднем 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выдасць сваю чарговую энцыкліку, прысвечаную хрысціянскай веры. Аб гэтым паведаміў амерыканскаму парталу «National Catholic Register» кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні сем’ям ахвяраў катастрофы бельгійскага аўтобуса ў Швейцарыі, у выніку якой загінулі 28 чалавек, у тым ліку 22 дзіця. Тэлеграму ад імя Пантыфіка скіраваў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіа Бэртонэ.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Верчэльскага ў сувязі з забойствам Франчэска Ламалінара, італьянскага грамадзяніна, якога ўтрымлівалі ў якасці заложніка тэрарысты ў Нігерыі.
Адным з галоўных пунктаў пастырскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Бенін стала перадача біскупам Афрыкі паслясінадальнай апостальскай адгартацыі «Africae munus». Дакумент быў падпісаны 19 лістапада 2011 г. у базыліцы Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Уіда, а 20 лістапада перададзены біскупам кантынента.
16 мая 2011 г. у Ватыкане быў апублікаваны ліст Кангрэгацыі Веравучэння да епіскапатаў аб дзейнасці ў выпадках выкрыцця злачынстваў, звязаных з сeксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі.