Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія цэлебрацыі]
Усяго 175 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія цэлебрацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


12 мая папа Францішак правёў сваю першую кананізацыю. Пантыфік абвясціў святымі 800 мучанікаў з італьянскага Атранта, якія аддалі жыццё за веру напрыканцы XV ст., а таксама дзвюх заснавальніц манаскіх супольнасцяў з Лацінскай Амерыкі: калумбійку Лаўру ад св. Кацярыны Сіенскай і мексіканку Марыю Гвадалупэ.
12 мая на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане папа Францішак здзейсніць кананізацыю 800 мучанікаў з Атранта (Італія), якія аддалі жыццё за веру ў канцы XV стагоддзя. Таксама Пантыфік абвесціць святымі дзвюх заснавальніц законных супольнасцяў з Лацінскай Амерыкі: калумбійку Лауру ад св. Кацярыны Сіенскай і мексіканку Марыю Гвадалупэ. Гэта першая кананізацыя, якую правядзе папа Францішак.
Евангелізацыйнасць, эклезіяльнасць і місіянерства — на гэтыя тры аспекты звярнуў увагу папа Францішак 5 мая падчас святой Імшы з удзелам членаў каталіцкіх брацтваў, якія прыбылі ў Вечны Горад з розных краін свету. Святы Айцец падкрэсліў, што брацтвы з’яўляюцца «традыцыйнай рэальнасцю Касцёла, якая на працягу апошніх гадоў атрымала абнаўленне і была па-новаму адкрыта».
30 красавіка Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Будзем верыць у дзейнасць Бога! З Ім мы можам рабіць вялікія рэчы. Ён дасць нам радасць быцця Яго вучнямі», — так гучаць словы папы Францішка.
28 красавіка папа Францішак цэлебраваў Імшу на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 44 чалавекам з розных краін свету. Сярод іх былі два беларусы: Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
26 мая Святы Айцец Францішак удзеліць Першую Камунію 44 дзецям. Урачыстасць адбудзецца ў рымскай парафіі свв. Альжбеты і Захарыя.
«Быць пастырамі, а не службовымі асобамі», заклікаў Святы Айцец Францішак навучэнцаў рымскіх семінарый, якім 21 красавіка ў ватыканскай базыліцы ўпершыню ў якасці Пантыфіка ўдзяліў святарскае пасвячэнне. Папа падкрэсліў, што святары — прапаведнікі Евангелля і пастыры Божага народу.
21 красавіка Святы Айцец Францішак упершыню ў якасці Рымскага Пантыфіка ўдзеліць святарскае пасвячэнне. Сакрамэнт святарства ў базыліцы св. Пятра прымуць 10 навучэнцаў рымскіх семінарый.
Папа Францішак удзеліць сакрамэнт канфірмацыі 40 маладым людзям з усіх кантынентаў, у тым ліку двум прадстаўнікам Беларусі — Эдуарду Зелянко і Ірыне Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Гэта адбудзецца 28 красавіка падчас літургіі на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане.
14 красавіка Святы Айцец наведаў базыліку св. Паўла за Мурамі. Падчас літургіі папа Францішак звярнуў увагу на асобу св. Паўла, магіла якога знаходзіцца ў гэтай рымскай базыліцы, які абвяшчаў Хрыста, засведчыў пра Яго сваёй мучаніцкай смерцю і праславіў Яго ўсім сэрцам.
Першы раз за апошнія 35 гадоў Рымскі Пантыфік благаславіў вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Яна на Латэране. Гэта адбылося вечарам 7 красавіка, на заканчэнне інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру.
7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма, адбыўся ўрачысты інгрэс папы Францішка на рымскую кафедру. У цырымоніі прынялі ўдзел тысячы жыхароў Вечнага Горада, кардыналы, біскупы і святары.
15 інвалідаў прымуць удзел у інгрэсе папы Францішка на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране. Яны прадставяць ўсю супольнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вечнага горада.
Перад сваім інгрэсам на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, Святы Айцец Францішак адкрые дошку, на якой будзе змешчана новая назва плошчы перад гэтай базылікай. Аб гэтым паведаміла Прэфектура Папскага дому.
Толькі ў Хрысце збаўленне, — падкрэсліў Святы Айцец Францішак падчас літургіі, якую ён цэлебраваў 5 красавіка ў Доме св. Марты ў Ватыкане. Разважаючы над літургічнымі чытаннямі гэтага дня, Папа адзначыў, што толькі ў імя Езуса мы збаўлены.
Уражанне ад сустрэчы з Езусам — да гэтай тэмы звярнуўся ў гаміліі падчас Імшы 4 красавіка ў капліцы Дома св. Марты папа Францішак. Святы Айцец нагадаў, што літургічныя чытанні гэтага дня кажуць пра ўражанне натоўпу аздараўленнем, здзейсненым ад імя Хрыста, і ўражанне вучняў аб’яўленнем паміж імі ўваскрослага Езуса.