Свабода — дар Божы, або як змагацца з маніпуляцыяй |
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева |
03.09.2015 17:11 |
У асабістым і грамадскім жыцці для католікаў, як і для ўсіх астатніх, існуе пагроза стаць ахвярай псіхалагічнай маніпуляцыі — зрабіцца лялькай у чужых руках. Маніпулятары намагаюцца прымусіць нас выконваць іх жаданні ці змяніць нашы каштоўнасці і стыль жыцця праз прыхаваныя і адкрытыя пагрозы, шантаж, прышчэпліванне адчування віны ці ліслівасць, праз гадаванне псіхалагічнай залежнасці. Як гісторык і журналіст, які шмат працуе з інфармацыяй з розных крыніц і ўдзельнічаў у вострых публічных дыскусіях, хачу падзяліцца сваім досведам супраціўлення маніпуляцыі.
Як нападаюць на чалавека і Касцёл Адны з маніпулятараў, напрыклад, спрабуюць абумовіць сваю павагу да сучасных католікаў і нашых меркаванняў тым, што «спачатку папрасіце прабачэння за інквізіцыю». Быццам вартасць нашых меркаванняў і аргументаў пра тое, што з'яўляецца ці не з'яўляецца сапраўдным сужэнствам і каханнем, залежыць ад гісторыі 500-гадовай даўніны. Іншыя кажуць: «Вы не маеце права выступаць супраць абортаў, пакуль вы не зробіце...» — і далей ідзе цэлы спіс патрабаванняў, які можна выканаць, толькі маючы поўную дзяржаўную ўладу ў краіне. Як быццам бы забойствы нявінных дзяцей не павінны быць спынены безумоўна. Тое ж самае здараецца і ў прыватным жыцці — і блізкія, і чужыя людзі могуць выстаўляць да вас нейкія патрабаванні, якім вы быццам бы павінны адпавядаць, каб «лічыцца добрым чалавекам», каб увогуле «мець права голасу». Такім чынам, вам прышчэпліваюць адчуванне непаўнавартаснасці, ніжэйшасці. У рэшце рэшт гэта робіцца для таго, каб падпарадкаваць вас чужым жаданням, замяніць вашу ўласную сістэму каштоўнасцяў і ацэнак — на чужую. Таксама маніпуляцыі адбываюцца праз:
Прынцыпы свабоды Каб не стаць ахвярай маніпуляцыі, трэба памятаць, што:
Пытанні для праверкі Аналізуйце выказванні тых, хто нападае на вас і вашыя пазіцыі, хто выстаўляе патрабаванні да вас і да Касцёла. І думайце самастойна — гэта галоўнае:
Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць зразумець — з вамі размаўляюць на роўных ці проста хочуць маніпуляваць. Маніпулятары, людзі, якія хочуць улады над вамі, хочуць перарабіць вас на ўласны капыл, амаль заўсёды толькі патрабуюць і просяць ад вас, прымушаючы вас жыць не сваімі патрэбамі і прынцыпамі, а чужымі.
Абараняйся! Часта маніпулятары даходзяць да прамых здзекаў і паклёпу, каб прынізіць ахвяру і запалохаць яе - і праз гэта таксама атрымаць кантроль над вамі. Гэта робіцца тады, калі вас лічаць слабым, негатовым да самаабароны, схільным да саступак. Калі ахвяра не абараняецца, то патрабаванні і здзекі толькі растуць. Але ў душы большасць такіх агрэсараў палахліўцы і адступаюць, калі меркаваная ахвяра праяўляе мужнасць і гатоўнасць адкрыта бараніць свае правы. Праўда зробіць вас свабоднымі, кажа Хрыстус у Евангеллі паводле Яна, падкрэсліваючы еднасць Свабоды і Праўды. У сучасным свеце нахабнай прапаганды, агрэсіўнага невуцтва і маніпуляцый чалавек мусіць ведаць, як бараніць сваю Свабоду, калі хоча заставацца ў Праўдзе. Аляксандр Гелагаеў Выкарыстаны матэрыялы сайтаў zygmantovich.com, adme.ru і іншых. |