Ці знікаюць сямейныя праблемы пасля разводу? |
Усяго патроху |
27.07.2011 17:46 |
Развод з’яўляецца моцным эмацыйным перажываннем. У псіхалогіі ён трактуецца як адно з найбольш стрэсавых жыццёвых здарэнняў. Гэта вынікае з некалькіх крыніц: разрываюцца сямейныя і сяброўскія сувязі, прыходзіць самота. Гэта суправаджаецца пачуццём віны і жалю, страху, ламаецца прывычны стыль жыцця. Часта гэта звязана з пагаршэннем бытавых умоваў. Даследаванні паказваюць, што стрэс, звязаны з распадам сужэнства і сям’і, вядзе і да шматлікіх праблем са здароўем. Аказваецца, што разведзеныя асобы (у параўнанні з тымі, хто жыве ў сужэнстве) часцей перажываюць саматычныя захворванні, часцей трапляюць у бальніцы, у алкагольную залежнасць або пачынаюць злоўжываць спіртнымі напоямі. Больш часта таксама ўзнікаюць псіхічныя і эмацыйныя парушэнні. Разбіццё сужэнства ўскладняе або ўвогуле робіць немагчымым рэалізацыю асноўных функцый сям’і. Сур’ёзным негатыўным наступствам разводу сужэнцаў з’яўляецца пагроза для дабра і інтарэсаў малалетніх дзяцей. Развод бацькоў можа «паралізаваць» дзіця, выклікаць пасіўнасць, апатыю, ізаляцыю ад равеснікаў і дарослых, а часам і бунт або пачуццё антыпатыі да бацькоў. Здараецца, што дзіця перастае лічыцца з меркаваннем бацькоў, з іх патрабаваннямі і забаронамі.
Разбітыя сем’і знаходзяцца ў даволі спецыфічнай сітуацыі. Гэта не тая сітуацыя, у якой бацькі або маці ўвогуле няма. Бацькі ёсць, але паасобку. Гэты факт стварае даволі складаныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Некаторыя маці спрабуюць выключыць з гэтых адносін бацьку. І гэта здараецца не толькі ў тых выпадках, калі той праяўляў насілле да членаў сям’і. Здараецца, што бацькі вядуць свайго роду вайну за дзіця толькі дзеля таго, каб адпомсціць адно аднаму за зведаныя крыўды і расчараванне. Новы ж саюз нясе новыя праблемы. У новым сужэнстве часта назіраецца аслабленне цікаўнасці да дзіцяці ад першага сужэнства. Дарослыя дзеці разведзеных бацькоў зведваюць шмат праблем у адносінах у новазаснаваных сем’ях, часта сустракаюцца з клопатамі пры прыняцці рашэння стварыць уласную сям’ю. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы |