Роля бацькі і мужа ў сям’і (частка 2) |
Усяго патроху |
03.11.2012 10:33 |
У разважаннях пра ролю бацькі ў сям’і нельга абысці чацвёртую Божую запаведзь. Шануй бацьку і маці… Бог даў нам праз Майсея 10 запаведзяў. Першыя тры з іх датычаць адносінаў з самім Створцам, а другая частка пачынаецца з адносінаў у сям’і. Часта мы абмяжоўваемся тым, што прымаем гэтыя словы літаральна. Любім сваіх бацькоў, паважаем, молімся за іх і гэтаму вучыць нашых дзяцей. Часта так бывае, што мы прад’яўляем прэтэнзіі да сваіх бацькоў: ты мне ў дзяцінстве не даў…, не так адносіўся, чаго умешваешся ў маё жыццё, мне ўжо 20, 30, 50… Так, бацькі не павінны ўмешвацца ў дарослае жыццё дзяцей. Мудрыя бацькі дазваляюць дзіцяці пасталець і стаць самастойнымі. Замест прэтэнзій да сваіх бацькоў варта падумаць, за што мы павінны ім быць удзячнымі (а гэта наш хрысціянскі доўг!). У мінулай частцы мы з вамі разважалі пра тое, што кажа Біблія аб ролі бацькі ў сям’і. Цяпер паглядзім, што кажа навучанне Касцёла. Так, напрыклад, у апостальскім звароце папы Яна Паўла ІІ «Familiaris consortio» (пра задачы хрысціянскай сям’і) вылучаюцца наступныя функцыі бацькі:
Мы бачым, што бацькоўства страціла свой сэнс і значэнне ў сучасным свеце. Што можна зрабіць сёння, каб вярнуць усё на свае месцы? Усё, напэўна, не атрымаецца, але хоць штосьці паспрабаваць можна.
У наш час мы забылі, што значыць быць мужчынам і жанчынай. Мужчына павінен быць апорай для жонкі і дзяцей. Павінен забяспечваць пачуццё бяспекі і матэрыяльнага дабрабыту. Менавіта бацька павінен вучыць дзяцей разумець свет, цаніць і шанаваць іх маці. Жанчына — гэта маці, яна надзелена такімі якасцямі, як пяшчота, назіральнасць у адносінах да дробязяў, яна любіць самую розную працу (гатуе, прыбірае, глядзіць за дзецьмі). Мужчына і жанчына па-рознаму памятаюць адны і тыя ж падзеі. У мужчыны ёсць логіка, таму ён добра ўсё плануе. Жанчына, дзякуючы інтуіцыі, добра ўсё прадчувае. Таму, калі плача немаўля, яна ведае, што яму трэба, а мужчыну трэба растлумачыць. Адрозненні паміж мужчынам і жанчынай мы заўважаем з ранняга ўзросту. Напрыклад, хлопчык і дзяўчынка прыйшлі са школы. На пытанне, як прайшоў дзень, мы пачуем розныя адказы. Хлопчык скажа: нармальна. Дзяўчынка раскажа ўсё, што бачыла па дарозе ў школу, хто ў што быў апрануты і г.д. Мужчына хоча быць кімсьці, а жанчына — кімсьці для кагосьці. Розніца паміж мужчынам і жонкаю — асобная тэма, і яе можна крыху для сябе прасвятліць, прачытаўшы кнігу Джона Грэя «Мужчыны з Марса, жанчыны з Венеры». Кажучы пра мужчынскую логіку, варта адзначыць, што мужчына павінен правільна расставіць для сябе жыццёвыя прыярытэты і каштоўнасці:
Біблія кажа, што ў мужа главою павінен быць Хрыстус; муж — глава жонкі; муж павінен любіць жонку, як Хрыстус Касцёл; дзеці павінны быць паслухмянымі бацькам; бацькі не павінны раздражняць дзяцей (пар. 1Кар 11, 3; Эф 5, 25; Эф 5, 28; Клс 3, 20; Эф 6, 4; Клс 3, 21). Падрыхтаваў Аляксандр Ніканчук |