Кожную нядзелю ў Мінску ў касцёле свв. Сымона і Алены будуць адбывацца святыя Імшы на англійскай мове. Пачатак у 10.00.
У рубрыцы «Святое Пісанне» сталі даступнымі Пасланні святога апостала Паўла: да Тэсаланікійцаў, Цімафея, Ціта і Філімона. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
5 кастрычніка ўрачыстай Імшой, якую ўзначаліў Папа Францішак, у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане распачалася ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў, прысвечаная сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі. У працах Сіноду ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Увечары 4 кастрычніка, напярэдадні распачацця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай сужэнству і сям’і ў кантэксце новай евангелізацыі, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане адбылося малітоўнае чуванне ў інтэнцыі Сіноду. У працах Сіноду прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пленарнае пасяджэнне Папскай рады «Iustitia et pax», членам якой з’яўляецца і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, распачалося ў Ватыкане 1 кастрычніка.
У выдавецтве «Pro Christo» пабачыў свет «Дзённік» святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Кнігу, упершыню выдадзеную на беларускай мове, пераклала Крыстына Лялько.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка выказаў думку, што святары павінны спрыяць развіццю пілігрымкавага турызму ў Беларусі.
25 верасня ў Апостальскім Палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Пантыфік прадэманстраваў глыбокае веданне ролі Беларусі ў працэсе аднаўлення міру ва Украіне і выказаў перакананне, што асаблівая роля хрысціян — быць міратворцамі, таму што любоў мацнейшая за любыя этнічныя падзелы і палітычныя рознагалоссі.
21 верасня ў Гродне завяршыўся ІІ Капітул Францішканскага ордэна свецкіх. Адным з галоўных рашэнняў капітула сталі новыя выбары ў нацыянальную Раду свецкіх. Настаяцельніцай была перавыбрана с. Марыя Этол.
Прэзентацыя новага дыска хрысціянскага гурта «Laudans» запланавана на 1 кастрычніка і будзе праходзіць у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 19.00.
19 верасня ў Гродне пачалася капітул Францішканскага ордэна свецкіх. Падчас абрадаў капітулы духоўныя сыны і дочкі святога бедняка з Асізі перадусім абяруць новую настаяцельніцу ў Беларусі і абмяркуюць розныя важныя і бягучыя справы ФЗС.
У новым выпуску праграмы “Сімвал веры” ідзе размова з кс. Антоніем Грэмзам – душпастырам супольнасці моладзі “OPEN”, пра тое, што значыць быць адкрытым на Бога і на іншых людзей.
16 верасня на 73-м годзе жыцця адышла ў вечнасць с. Бенігна Валерыя Жыбарт CМN. Сястра, якая належала да супольнасці дачок Марыі Беззаганнай, доўгі час дапамагала ў служэнні пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.
11 верасня 2014 г. у Непакалянаве (Польшча) адышоў у вечнасць а. Ежы Леонціюш Марыя Сіма, які з’яўляўся святаром правінцыі Закону братоў меншых канвентуальных. Ён пражыў 90 гадоў (1924-2014), з якіх 58 — у святарстве. Яго пахаванне адбылося ў Непакалянаве 15 верасня.
Прыгожыя фотаздымкі беларускіх святыняў, добрая паліграфічная якасць, каталіцкія традыцыі на кожны месяц — усё гэта вы знойдзеце ў новым календары на 2015 год ад Catholic.by.