Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ
Канферэнцыя Біскупаў
24.01.2013 11:03

23 студзеня ў Бярозаўцы адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пасяджэнне ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і.

Удзельнікі абмеркавалі наступныя справы:

  1. Быў агучаны пратакол з мінулага пасяджэння, якое прайшло ў Пінску.
  2. З прычыны таго, што ўрачыстасць Звеставання Пана ў гэтым годзе перанесена на 8 красавіка, «Духоўнае ўсынаўленне» пачнецца ў Касцёле ў Беларусі 7–8 красавіка. Пра «Духоўнае ўсынаўленне» гаворыцца ў лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які заахвочвае ўсіх да гэтай вялікай малітвы ў інтэнцыі зачатага жыцця. Ліст будзе зачытаны ў Нядзелю міласэрнасці, 7 красавіка.
  3. У гэтым годзе, акрамя брашур з малітвай і тэкстам абяцання аб духоўным усынаўленні, будуць таксама надрукаваны плакаты.
  4. Быў прадстаўлены актуальны стан дзейнасці Касцёла ў справе абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці, у прыватнасці ў кантэксце дэбатаў наконт зменаў у закон «Аб ахове здароўя». Падчас мінулага пасяджэння Рады па справах сям’і ў Пінску быў падрыхтаваны тэкст паправак у закон. Затым ККББ пераслала гэты тэкст у Міністэрства аховы здароўя Беларусі як выказванне афіцыйнай пазіцыі Касцёла па гэтым пытанні. Разам з Беларускай Праваслаўнай Царквой Касцёл у Беларусі правёў сумесную канферэнцыю, па выніках якой быў абвешчаны тэкст рэзалюцыі, які прадстаўляе супольную пазіцыю дзвюх Цэркваў у гэтай справе. 11 студзеня пастановай Савета Міністраў РБ шэраг сацыяльных паказанняў для перарывання цяжарнасці быў скарочаны з дзесяці да дзвюх пазіцый. Важна таксама тое, што свае прапановы і заўвагі па гэтым пытанні можна выказваць на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў інтэрнэце.
  5. Было вырашана, што наступнае пасяджэнне Рады па справах сям’і адбудзецца 17 красавіка 2013 г. у Мінску.


А. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены