Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў святой Імшы ў гадавіну расстрэлу сясцёр-мучаніц з Навагрудка
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.08.2010 11:22

31 ліпеня 2010 г. у лесе каля Батароўкі (5 км ад Навагрудка) па дарозе на Наваельню (Гродзенская дыяцэзія) адбылася святая Імша. 1 жніўня 1943 г. на гэтым месцы фашысцкімі карнікамі былі расстраляны 11 сясцёр назарэтанак — бл. с. Стэла і яе сяброўкі. Ушанаваць памяць сясцёр сабраліся шматлікія вернікі не толькі з Навагрудка, але і з навакольных мясцін.

Святую Імшу на месцы расстрэлу сясцёр-мучаніц канцэлебравалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, душпастыр грэка-католікаў у Лідзе і Навагрудку а. Андрэй Буйніч, кс. Александр Блажэнец з Навагрудка, кс. Алег Шпень з Дойлідкаў, кс. Казімір Мурава з Дзятлава, кс. Юрый Саковіч з Карэлічаў, кс. Ян Балтрукевіч з Навагрудка, кс. Максім Бачарнікаў з Гродна, кс. Павел Звяжынскі з Рандзілоўшчыны і кс. Віталій Внароўскі з Гродна — духоўны айцец пілігрымкі.

На месцы расстрэлу сясцёр маліліся вернікі з Ваўкавыска, Астрыно, Гродна, Ліды, Іўя і Навагрудка. Пасля святой Імшы ўсе накіраваліся да Фарнага касцёла, дзе каля рэліквій мучаніц прасілі аб ласках для святароў і сем’яў. Малітву падтрымліваў таксама семінарыйны гурт «Аvе», а моладзь з Навагрудка прадставіла ўвазе прысутных пантаміму.

Набажэнства завяршылася літургіяй на досвітку а 4.30 (прыкладны час расстрэлу сясцёр у 1943 г.). Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка. Пасля святой Імшы ў вернікаў была магчымасць ушанаваць рэліквіі і памаліцца ля саркафага загінуўшых сясцёр.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме