Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці парафіі на Дзевятоўцы далучыліся да міжнароднай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.10.2011 12:37

18 кастрычніка 2011 г. у 9 гадзін раніцы наймалодшыя вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне далучыліся да міжнароднай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей». Акцыя арганізоўваецца з 2008 года.

Дзеці з усяго свету ў гэты дзень, у адзін і той жа час моляцца Ружанец аб супакоі ў свеце і свабодзе для сваіх равеснікаў.

«Калі мільён дзяцей з’яднаецца ў ружанцовай малітве, свет зведае перамены» — такія словы, поўныя надзеі, прыводзіць сайт парафіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.