Свята з нагоды першага выпуску навучэнцаў «Курсаў сямейнага жыцця» адбылося ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
13.02.2012 15:54 |
На пачатку а. Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, узгадаў гісторыю ўзнікнення курсаў у Гродне ў 2009 годзе. Біскуп Кашкевіч з нагоды свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд і Сусветнага дня хворых адзначыў важнасць і неабходнасць ахвяравання свайго цярпення Богу і хрысціянскай падтрымкі хворых людзей. Шмат цёплых словаў было адрасавана выпускнікам і навучэнцам «Курсаў сямейнага жыцця» з надзеяй на тое, што атрыманыя веды дапамогуць ім у працы ў душпастырствах, і сучасная сям’я вернецца да жыцця па Божым законе. |
Фотарэпартаж |